Свет1010

Джоан Роўлінг выдаліла 27 твітаў пасля скаргі алжырскай баксёркі Іман Хеліф

Слынная пісьменніца нічога не посціць у сацсетцы X ужо амаль два тыдні.

Джоан Роўлінг. Фота: Bruce Glikas / Bruce Glikas / FilmMagic / Getty Images

Пісьменніца Джоан Роўлінг выдаліла са свайго акаўнта ў сацсетцы Х (ранейшы Twitter) 27 пастоў і не публікуе твіты з 7 жніўня. На гэта, у прыватнасці, звярнуў увагу амерыканскі актывіст Трэвіс Экерс, піша «Медуза».

Роўлінг згадвалася ў скарзе, якую да сацсеткі X у сярэдзіне жніўня падала алімпійская чэмпіёнка ў боксе з Алжыра Іман Хеліф. Баксёрка падвергнулася цкаванню пасля таго, як адна з суперніц на Алімпійскіх гульнях у Парыжы — італьянка Анджэла Карыні — адмовілася працягваць паядынак з ёй і заявіла, што яе «ніколі не білі так моцна». Пасля гэтага ў сацсетках пачалі пісаць, што Хеліф, нібыта будучы мужчынам, спаборнічае з жанчынамі.

Роўлінг апублікавала фота Карыні, што плакала, і Хеліф. Пісьменніца суправадзіла пост подпісам, у якім, у прыватнасці, гаварылася пра «ўхмылку мужчыны, які знаходзіцца пад абаронай жанчынаненавісніцкага спартыўнага істэблішменту і атрымлівае асалоду ад пакут жанчыны, якую ён толькі што ўдарыў у галаву і чые мары ён толькі што разбурыў».

У скарзе, пададзенай Хеліф, таксама фігураваў Ілан Маск, які валодае сацсеткай X, ён рэпоснуў твіт плыўчыхі Райлі Гейнс, у якім гаварылася, што «мужчынам не месца ў жаночым спорце», суправадзіўшы яго подпісам «абсалютна».

Каментары10

  • Алесь
    21.08.2024
    Слушайте. Роулинг против трансов и смены пола. Вот баба с мужскими хромасомами и месячными не меняла пол и участвует в женском чемпионате. Что конкретно роулинг не нравится?
  • Вадзім
    21.08.2024
    ІМЯ, кабета нарадзілася дзяўчынкай, гадвалася дзяўчынкай, пакуль прайгравала на спаборніцтвах - ніякіх прэтэнзій не было. Працавала над сабой, пачала выйграваць - дакалупаліся да зьнешнасьці, знайшлі нейкую левую кантору што нібыта тэст храмасомны рабілы, ад каторага чамусьці докаў ніякіх не засталося.

    У маёй цёткі вусы расьлі ўсё жыццё, па фотцы за мужыка прымалі, дваіх дзяцей з похвы нарадзіла і цыцкой выкарміла. Мо то дзядзька быў?
  • Ваўкалак
    21.08.2024
    ІМЯ, ты спачатку даведайся, хто і чаму Хеліф мужыком стаў называць, а потым лухту пішы. Ужо аб гэтым пісалі дваццаць раз, што гэта інфармацыйная атака, а ты усё вядзешся, як наіўная дзяўчынка.

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску8

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць