Свет22

Талібы ў Афганістане забаранілі жанчынам спяваць і чытаць услых

«Талібан» увёў новыя заканадаўчыя абмежаванні для жанчын у Афганістане. Закон падрыхтавала міністэрства распаўсюджвання дабрадзейнасці і прадухілення распусты, створанае талібамі пасля захопу ўлады ў 2021 годзе.

Законы аб распусце і дабрадзейнасці ахопліваюць такія аспекты паўсядзённага жыцця, як грамадскі транспарт, музыку, галенне і святы, паведамляе AP.

Асобны артыкул законаў прысвечаны жанчынам. Закон цяпер катэгарычна абавязвае жанчын пакрываць усё цела і цалкам закрываць твар у грамадскіх месцах «у мэтах пазбягання спакусы і спакушэння іншых». Адзенне не павінна быць тонкім, аблягаць ці быць кароткім.

Талібы прызналі жаночы голас «інтымнай рэччу», таму жанчынам зараз забаронена спяваць ці, напрыклад, дэкламаваць вершы на публіцы.

Таксама жанчынам забаранілі глядзець на мужчын, за выключэннем мужа і сваякоў.

Новы закон забараняе вадзіцелям падвозіць адзінокіх жанчын, мужчынам і жанчынам, якія не з'яўляюцца сваякамі, нельга ездзіць у адным салоне. 

Апроч абмежаванняў для жанчын, закон забараняе прайграванне музыкі, а таксама публікацыю выяваў любых жывых істот. Дакумент заклікае жыхароў Афганістана выконваць правілы ісламу і маліцца адпаведна.

Каментары2

  • Chabor
    25.08.2024
    калі эвалюцыя абыходзіць чалавека бокам, то нараджаюцца талібы
  • Так
    25.08.2024
    Феміністкі апошняй хвалі ўжо едуць вызваляць жанчын ў Афганістане ці далей будуць абвінавачваць ва ўсіх "грахах" белых хрысціянскіх гетэра мужчын?

Цяпер чытаюць

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Усе навіны →
Усе навіны

Святлана Ціханоўская наведала фэст Tutaka ФОТЫ2

Дым ад знішчанага складу Wildberries пад Масквой расцягнуўся на 250 кіламетраў7

У Шклоўскім раёне патануў 11‑гадовы хлопчык

Кіраўнік фракцыі ХДС/ХСС у Бундэстагу пайшоў у адстаўку, бо завёў дзіця праз сурагатнае мацярынства9

Беларусы сталі гасцямі на шоу Урганта13

Круты: Работнікі з Узбекістана завозяцца ў Беларусь пад інвестпраекты8

Прэзідэнт Венгрыі падпісаў змены ў Канстытуцыю, якія спыняюць яго паўнамоцтвы1

Знайшлі зніклага ў Каталоніі беларуса Генадзя Смаляка

Як праходзіць фестываль Tutaka на Беласточчыне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць