Вайна

Загадка вакол першай страты F-16 Украінай. Паводле адной з версій, знішчальнік быў збіты ўласнай ракетай СПА

Знішчальнікі F-16 дзейнічаюць ва ўкраінскім небе ўсяго некалькі тыдняў. З шасці самалётаў, пастаўленых на дадзены момант, першы быў страчаны на гэтым тыдні.

Падчас развітання з Аляксеем Месем

Пра гэта ўпершыню паведаміла газета Wall Street Journal са спасылкай на амерыканскага чыноўніка. Паводле яго слоў, імавернай лічыцца памылка пілота. Інфармацыйнае агенцтва Reuters, наадварот, паведаміла пра «механічную няспраўнасць» паветранага судна.

Кіеў пацвердзіў паведамленне аб крушэнні самалёта і высока ацаніў намаганні дасведчанага пілота па імі Аляксей Месь (пазыўны «Moonfish»). «Ён гераічна правёў свой апошні бой у паветры», — гаворыцца ў паведамленні Вайскова-паветраных сіл Украіны.

Што тычыцца абставінаў яго гібелі, то паведамляецца, што Аляксей загінуў падчас расійскай атакі: Расія ў гэты дзень абстраляла Украіну 236 ракетамі і ўдарнымі беспілотнікамі. Бамбардзіроўка вялася і ў раёне падзення знішчальніка.

Аднак у дачыненні да абставінаў гібелі пілота існуюць супярэчнасці, піша Bild.

Дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны Мар'яна Бязуглая заявіла, што ні памылка пілота, ні тэхнічная няспраўнасць не былі прычынай падзення знішчальніка.

Паводле яе слоў, украінская сістэма СПА выпадкова збіла знішчальнік. «Месь быў збіты зенітна-ракетным комплексам Patriot з-за адсутнасці каардынацыі паміж падраздзяленнямі», — сцвярджае яна.

Бязуглая абвінаваціла камандаванне ВПС Украіны ў хлусні. Мікалай Аляшчук, які на той момант яшчэ ўзначальваў ВПС, адказаў на гэта, заявіўшы, што неабходна «зразумець, што менавіта адбылося, якія абставіны і хто нясе адказнасць». Ён абвінаваціў дэпутата Бязуглую ў тым, што яна «стала галоўным ньюсмейкерам варожай прапаганды», і прыгразіў ёй судовым разглядам.

Ёсць яшчэ адна версія гібелі ўкраінскага лётчыка. Паводле паведамленняў расійскіх прапагандысцкіх СМІ, F-16 быў знішчаны на зямлі крылатай ракетай. Нібыта неасцярожны тэлерэпартаж, у якім быў паказаны Месь, раскрыў месцазнаходжанне пілота і знішчальніка F-16 — гэта быў аэрапорт у Івана-Франкоўску.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пасля здарэння звольніў камандуючага ВПС.

Каментары

Цяпер чытаюць

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні35

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні

Усе навіны →
Усе навіны

У расійскай калоніі затрымалі ката-наркакур'ера9

Навукоўцы прымацавалі відэакамеры да найбуйнейшых рыб у свеце і даведаліся пра іх шмат цікавага1

Са схемы дастаўкі дызелю для аграрыяў выключылі чыгунку2

Лукашэнка правёў новыя прызначэнні сярод генералаў7

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам7

Фірма Modum захоўвала на складах Wildberries у Электрасталі і Катоўску траціну сваёй касметыкі17

Паглядзелі тую самую «Адысею» — якім выйшла самае спрэчнае кіно года45

У Мінску заўважылі ядомы грыб, занесены ў Чырвоную кнігу

У Мінску адкрылі першы дыяганальны пешаходны пераход4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні35

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць