Грамадства88

Стала вядома, як будзе выглядаць былы аўтавакзал «Усходні» ў Мінску. Там будзе і лабараторыя дронаў ФОТЫ

На месцы аўтавакзала збудуюць цэнтр тэхнічнай творчасці для дзяцей і моладзі.

Тут і далей фота: «Мінскбуд»

На месцы аўтавакзала збудуюць адукацыйную пляцоўку ў галіне тэхналогій, інжынерыі і матэматыкі, якая мае стымуляваць дзяцей і моладзь да вынаходніцтва і навуковай дзейнасці.

У цэнтры плануецца размясціць навучальныя лабараторыі па авія– і ракетамадэляванні, аўта– і мотамадэляванні, робататэхніцы, радыёэлектроніцы і мехатроніцы, 3D-мадэляванні, радыёкіраваных аўтамабілях, суднамадэляванні, беспілотніках, трасавым мадэлізме, архітэктуры і дызайне, а таксама IT для дзяцей, паведамляе «Мінскбуд».

Для правядзення выпрабаванняў мадэляў будуць пабудаваныя трасы, спецыяльныя пляцоўкі і мабільны каркасны басейн.

Рэканструкцыя будынка аўтавакзала ўжо пачалася. Апорныя канструкцыі будынка захаваюць. Дзе неабходна, зробяць умацаванне, правядуць цеплавую рэабілітацыю знешніх сцен і перапланаванне ўнутранай прасторы. Таксама заменяць дах, вітражы, вокны, падлогу і столь.

Каментары8

  • Дроны адтуль лятаць не будуць
    19.09.2024
    Шчэ адна бетонная труна
  • Неразумныя калгаснікі
    19.09.2024
    Быў нармалёвы аўтавакзал жа! Навошта яго чапаць было?
  • Я
    19.09.2024
    Працавала у iм. Вельмi,вельмi зiмны ды неутульны будынак.

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Праваабаронца Васіль Завадскі пайшоў вучыцца на гештальт-тэрапеўта3

Статкевіч аб пратэстах ва Украіне: Калі вы абралі з такой перавагай прэзідэнта і адначасова Вярхоўнага галоўнакамандуючага, то дайце яму кіраваць26

Італьянка выйграла «Славянскі базар»

Адным з першых «цыбулізацыю» Беларусі апісаў нямецкі заолаг. Уцёкшы ад маскоўскага рабалепства, ён адкрыў тут іншую цывілізацыю20

Хаўер Мілей абвясціў выходны дзень сёння ў краіне

«Залаты мяч» чэмпіянату свету атрымаў Родры1

У моду вярнуўся пластыкавы абутак з 1990‑х5

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты16

Беларусы ў Варшаве сабраліся глядзець чэмпіянат свету па-беларуску. Ціханоўская і Латушка заўзелі за Іспанію9

больш чытаных навін
больш лайканых навін
Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць