Грамадства22

Італія спрасціла правілы падачы на шэнгенскую візу

Пасольства Італіі апублікавала змены патрабаванняў да дакументаў, якія неабходна падаваць на візу.

Венецыя. Фота: «Наша Ніва»

Дакументы на візу прымаюцца толькі ў папяровым выглядзе (не па электроннай пошце і не ў лічбавым фармаце).

Больш не трэба падаваць наступныя дакументы:

  • фінансавыя сродкі для непаўналетніх, якія вандруюць з бацькам ці маці, якія выступаюць спонсарам паездкі. Неабходна падаць толькі спонсарскі ліст, падпісаны бацькам ці маці, якія бяруць на сябе выдаткі па паездцы.
  • фінансавыя сродкі для мужа ці жонкі, якія вандруюць з сужэнцам-спонсарам. Неабходны толькі спонсарскі ліст. Гэтая ўмова працуе толькі ў выпадку зарэгістраванага шлюбу і не распаўсюджваецца на пары, якія знаходзяцца ў неафіцыйным саюзе, у тым ліку сумесна пражываюць доўгі час. Спонсарскі ліст можна напісаць ад рукі непасрэдна пры падачы дакументаў на візу.
  • квіткі (пры паездцы на аўтобусе) або пасведчанне кіроўцы/дакументы на аўтамабіль (пры паездцы на аўтамабілі), якія пацвярджаюць праезд з Мінска ў бліжэйшы аэрапорт вылету.
  • пацверджанне месца пражывання ў транзітных краінах.
  • электронны ключ індывідуальнага прадпрымальніка (досыць першай старонкі).
  • дакументы, якія пацвярджаюць права ўласнасці на нерухомасць / зямельныя ўчасткі ў Беларусі.

Каментары2

  • Цім
    13.10.2024
    Якія патрабаванні да дакументаў былі у пасольства Італіі адносна тых сотняў тысяч афра-азія-людзей, якія цягаюцца па ўсёй Італіі? І з непаўналетнімі, і з неафіцыйнымі сужэнцамі :)))
  • Индеец
    14.10.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску запрацаваў мабільны комплекс фіксацыі аплаты паркоўкі

Як жывуць Маўшукі з Пінска — у 2020‑м мужа і жонку пасадзілі, а дзяцей збіраліся адправіць у прытулак5

Трамп можа пачаць ваенную аперацыю ў Малі, дзе знаходзіцца «Афрыканскі корпус» Пуціна4

Простае дзеянне, калі доўга седзіце, зніжае смяротнасць ад раку: новыя высновы навукоўцаў5

Студэнцкія пратэсты ў Індыі сталі праблемай для прэм'ера Модзі. Адкуль узяўся рух «тараканаў»?1

У мінскім метро з пачатку года зафіксавана 100 інцыдэнтаў з пасажырамі

Грошы на развітанне і пахаванне Святланы Курс сабраныя

Японкі скардзяцца на валасатыя ногі мужчын у офісах. Гэта называюць «харасментам валасатымі галёнкамі»26

Арнэла Муці падаецца на атрыманне грамадзянства Расіі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць