Свет2424

Трамп: «Госпад выратаваў маё жыццё не проста так!» «Гэта будзе залаты век для Амерыкі» ВІДЭА

Трамп адзначыў, што рэспубліканцы — гэта «партыя здаровага сэнсу», і паабяцаў «спыніць войны». 

Дональд Трамп 6 лістапада 2024 года. Фота: AP Photo/Alex Brandon

«Хачу сказаць усім вам вялікі дзякуй. Гэта палітычная перамога. Я хачу падзякаваць амерыканскаму народу за незвычайны гонар быць абраным 47-м прэзідэнтам ЗША. Я атрымаў 315 галасоў выбаршчыкаў. Мы выйгралі народнае галасаванне.

Гэта дзівосная перамога амерыканскага народа, якая дазволіць зрабіць Амерыку зноў вялікай. Гэта будзе залаты век для Амерыкі. Кожны дзень я буду змагацца за вас. І я не супакоюся, пакуль мы не створым моцную, бяспечную і квітнеючую Амерыку, якую заслугоўваюць нашы дзеці і якую заслугоўваеце вы.

Побач са мной неверагодныя людзі. Мы зробім вас шчаслівымі, зробім так, што вы будзеце ганарыцца тым, як прагаласавалі. Амерыка дала нам беспрэцэдэнтны і магутны мандат. Рэспубліканская партыя вярнула сабе кантроль над Сенатам, і, падобна, мы захаваем кантроль над Палатай прадстаўнікоў.

Я ўдзячны маёй выдатнай жонцы Меланіі, яна прарабіла велізарную працу. Удзячны маім дзівосным дзецям.

Нарадзілася новая зорка — Ілан Маск! Мы бачыліся сёння ўвечары. Ён дзівосны хлопец. Ён правёў два тыдні ў Філадэльфіі і розных частках Пенсільваніі, удзельнічаючы ў выбарчай кампаніі. Я люблю цябе, Ілан! Амерыцы трэба абараняць нашых супергеніяў, іх не так шмат.

Рэспубліканцы — партыя здаровага сэнсу. На працягу чатырох гадоў майго першага прэзідэнцкага тэрміну не было войнаў, за выключэннем таго, што мы перамаглі «Ісламскую дзяржаву». Яны казалі: «Ён пачне вайну».

Я не збіраюся пачынаць вайну, я збіраюся спыніць войны. Я зраблю ЗША лепшымі, чым калі-небудзь. Госпад выратаваў маё жыццё не проста так! Каб выратаваць краіну і вярнуць Амерыцы былую веліч. І мы збіраемся выканаць гэтую місію.

Прыйшоў час пакінуць у мінулым рознагалоссі апошніх чатырох гадоў, прыйшоў час аб'яднацца. Поспех аб'яднае нас. Барані Вас Бог, і барані Бог Амерыку», — заявіў Трамп сваім радасным прыхільнікам.

Вось відэа з асноўнымі момантамі яго пераможнай прамовы.

Каментары24

  • Абармот
    06.11.2024
    В мире появился третий день, в день похорон которого я выпью шампанского. Скорей бы уже!
  • Смажаны дзед
    06.11.2024
    На першым тэрміне балабол не зрабіў Амерыку great again. Ці зробіць на другім? Відавочна, не. І вайна ва Ўкраіне праз 24 гадзіны не скончыцца.
  • Сыр
    06.11.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску8

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць