Вайна

У Данецкай вобласці разбурана дамба Курахаўскага вадасховішча — вада падымаецца

У Курахава разбурылі Цярноўскую дамбу Курахаўскага вадасховішча, піша «Навіны Данбаса». Сцвярджаецца, што вада ў рацэ паднялася на 1 метр.

Праз разбурэнне дамбы вада ў рацэ Воўчая ўжо ўзнялася на метр. Населеныя пункты ўздоўж ракі пакуль не падтопленыя, хаця рызыка падтапленняў існуе, пішуць «Навіны Данбаса».

Пра разбурэнне дамбы паведамілі ўкраінскія і расійскія тэлеграм-каналы.

Інфармацыя аб тым, хто менавіта яе разбурыў — УСУ або войскі РФ — адрозніваецца. 

Паводле адных каналаў, гэта зрабілі УСУ, каб пазбегнуць акружэння, паводле іншых, гэта быў прылёт расійскай ракеты. 

У Курахаве размешчаны важны лагістычны хаб украінскіх войскаў. 

УС РФ спрабуюць узяць Курахава ў атачэнне. Курахоўскае вадасховішча абараняе горад на поўначы, таму расійскія вайскоўцы спрабуюць абысці яго. Сяло Старыя Церны, у якім знаходзілася падарваная дамба, было адной з мэтаў гэтага прасоўвання.

Страта Курахава фактычна пакладзе канец супраціву УСУ на тэрыторыі паўднёвага Данбаса. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску8

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць