Свет1515

«Я баялася, што здымкі будуць праходзіць на рускай мове»


У Татарстане ўпершыню выйшла татарскамоўнае рэаліці-шоу.

Фота: Гузель Габідуліна via Реальное время

Пад імперскім ціскам

Малыя народы Расіі знаходзяцца ў асабліва складанай сітуацыі. Крэмль праводзіць палітыку моўна-культурнай ўніфікацыі краіны, у выніку якой абмяжоўваецца нацыянальная адукацыя і выцясняюцца нацыянальныя мовы. Грамадска-палітычная дзейнасць пад нацыянальнымі сцягамі цяпер амаль немагчымая.

Аднак такая палітыка, як паказвае практыка, нярэдка прыводзіць да адваротнага эфекту: яна падштурхоўвае некаторыя народы да больш актыўнай абароны сваёй тоеснасці. Прыкладам можа служыць кінематаграфія Якуціі, якая ператварылася ў спосаб самасцвярджэння і стала феноменам, з якім лічацца і ў Маскве. 

Яшчэ адзін народ, які вылучаецца стойкасцю ў абароне сваёй культуры, — татары. Беларускі гісторык, які пабываў у Татарстане, зазначыў: «Прыклад 500-гадовага адстойвання свайго «я» натхняе».

Нядаўна з’явіўся яшчэ адзін прыклад такога адстойвання — крэатыўнага і адаптаванага да рэалій сучаснасці: татарскамоўнае рэаліці-шоу.

Працаўніца буйнога прадпрыемства едзе ў вёску, а трактарыстка — у Казань

Як паведамляе «Реальное время», на татарскім дзяржаўным тэлебачанні з’явіўся ўнікальны праект — першае татарскамоўнае рэаліці-шоу. Сама назва дужа красамоўная: «Асылыбызга кайту», што значыць «Вяртанне да вытокаў».

У шоу дзве жанчыны мяняюцца сацыяльнымі ролямі: памочніца дырэктара буйнога прадпрыемства на некалькі дзён пераязджае ў вёску, а трактарыстка-механізатарка — з вёскі ў сталіцу рэспублікі Казань.

 Фота: Гузель Габідуліна via Реальное время


Фармат шоу нагадвае падобныя праекты ў іншых краінах, як, напрыклад, «Абмен жонкамі» ў Расіі ці «Rolnik szuka żony» («Фермер шукае жонку») у Польшчы.

Аднак галоўная ідэя тут — паказаць, што традыцыі татарскага народа жывыя і могуць натхняць сучаснае пакаленне. Праект мае мэту паказаць важнасць мінулага і нацыянальных традыцый для жыцця сёння.

Рэспубліканскія ўлады падтрымалі

Ідэя праекта атрымала падтрымку яшчэ ў 2023 годзе ад Камісіі пры раісе (кіраўніку рэспублікі, які да канца 2022 года менаваўся «прэзідэнтам») па захаванні і развіцці татарскай мовы. А галоўных гераіняў шоу шукалі не праз кастынг, а сярод знаёмых і сяброў.

Фота: Скрыншот з сайта Дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі «Татарстан» / Реальное время

Па словах аўтаркі і вядучай праекта Эльміры Заляевай «Нам было важна, каб удзельніцы былі шчырымі, як у жыцці. Гэта дазволіла б гледачам адчуць сапраўднасць іх эмоцый і глыбей акунуцца ў татарскую культуру».

«Думаю і размаўляю на татарскай»

Адной з удзельніц стала вядомая блогерка Гузель Габідуліна, якая папулярызуе татарскую мову. Яна ўсё жыццё пражыла ў вёсцы і добра ведае сельскае жыццё.

«Спачатку я баялася, што здымкі будуць на рускай мове, бо думаю і размаўляю на татарскай. Але, даведаўшыся, што мова будзе роднай, я адразу пагадзілася», — прызналася Гузель.

Другой гераіняй стала Дынара Нігматуліна, жыхарка Казані, якая працуе памочніцай дырэктара на прамысловым прадпрыемстве і гадуе траіх дзяцей.

Фота: Дынара Нігматуліна via Реальное время

Гераіні выконвалі заданні, што паказвалі, як традыцыі пераплятаюцца з сучаснасцю. Адным з найбольш цікавых заданняў было абраць нацыянальны ўбор: Гузель дапамагалі стылісты, а Дынара шукала яго ў «бабулінай скрыні».

Як зазначыла Эльміра Заляева: «Мы ствараем будучыню, грунтуючыся на мінулым».

Зняты відэаматэрыял быў падзелены на шэсць серыяў, якія будуць утвараць «першы сезон». Выпускі будуць паказвацца кожныя выхадныя на дзяржаўным рэспубліканскім тэлебачанні «Татарстан». Першая серыя выйшла ў суботу 30 лістапада.

Каментары15

  • Муртазаев
    08.12.2024
    Это вроде как поехала из деревни в город и всё время боялась: А вдруг изнасилуют? В городах же так.
  • Так
    08.12.2024
    Дажыліся, нават у падкантрольным Расіі Татарстане робяць шоў на сваёй мове, а новыя беларусы за мяжой не могуць зрабіць нармальнага цалкам на беларускай (як напрыклад Часікі тікают, якое збольшага на расейскай), пра шоў у Беларусі не кажучы.
  • Калі ўжо выйдзе
    08.12.2024
    Калі ўжо выйдзе працяг "Слова пацана" на татарскай? "Малай сүзе - 2"!

Цяпер чытаюць

Дзеля фіналу чэмпіянату свету мінскае метро працавала да 1:00. А матч скончыўся пазней

Дзеля фіналу чэмпіянату свету мінскае метро працавала да 1:00. А матч скончыўся пазней

Усе навіны →
Усе навіны

Мінтранс падлічыў сярэдні кошт паездкі на таксі ў Беларусі

Навукоўцы: азонавы слой пачаў разбурацца яшчэ да эпохі фрэонаў9

Чаму нават у спякотныя дні варта есці вострую ежу

У Віцебску прадалі будынак былога хедара, дзе вучыўся Марк Шагал

Аўкцыён ад святара, карагоды пад залевай і Ціханоўская, гатовая чысціць сіфоны. Рэпартаж з фэстывалю Tutaka11

Падчас атакі БПЛА ў Курскай вобласці пацярпеў грамадзянін Беларусі1

Чаму Украіна ўдарыла па складах Wildberries і як усюдыісны маркетплэйс звязаны з расійскай арміяй21

32‑гадовую настаўніцу гісторыі з Мінска асудзілі па палітычнай справе22

У Гродне ноччу гарэла бальніца, больш за 250 пацыентаў і персаналу эвакуявалі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзеля фіналу чэмпіянату свету мінскае метро працавала да 1:00. А матч скончыўся пазней

Дзеля фіналу чэмпіянату свету мінскае метро працавала да 1:00. А матч скончыўся пазней

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць