Эканоміка11

«Пераарыентаваць бізнэс на працу з айчынным сэканд-хэндам». Улады шукаюць рады на заходнія санкцыі

«Пераарыентаваць бізнэс на працу з айчынным сэканд-хэндам» маюць намер улады ў сувязі з санкцыямі ў дачыненні да гэтай групы тавараў. Гэта вынікае са службовага ліста першага віцэ-прэм’ера Мікалая Снапкова, копію якога выданню «Позірк» перадало аб’яднанне былых сілавікоў BelPol.

Фота: freepik.com

Ліст датаваны вераснем 2024 года, ён накіраваны міністру антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксею Багданаву, міністру адукацыі Андрэю Іванцу, міністру працы і сацыяльнай абароны Наталлі Паўлючэнка, кіраўнікам аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама, а таксама старшыні Белкаапсаюза Інэсе Караткевіч і кіраўніку канцэрна «Беллегпрам» Таццяне Лугінай.

Снапкоў «просіць» у дакуменце «прапрацаваць з зацікаўленымі» шэраг пытанняў «ва ўмовах абмежавання экспарту рэчаў «сэканд-хэнд» у Рэспубліку Беларусь і Расійскую Федэрацыю».

«Зацікаўленымі» віцэ-прэм’ер называе «суб’екты гаспадарання, якія рэалізуюць гэтую прадукцыю», Беларускі Чырвоны Крыж, «іншыя грамадскія арганізацыі», тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, сацыяльна-педагагічныя цэнтры, дамы начнога знаходжання.

Акрамя пераарыентацыі бізнэсу, дакумент прапануе «прапрацаваць» пытанні «фарміравання ў насельніцтва культуры ўсвядомленага спажывання і беражлівага выкарыстання рэсурсаў», «арганізацыі (пашырэння дзейных) працы буйных складоў (аптовых баз) […], якія займаюцца аптовай рэалізацыяй рэчаў «сэканд-хэнд», узаемадзеяння адпаведных суб’ектаў гандлю з грамадскімі арганізацыямі «ў частцы збору і пераразмеркавання часткі гэтых рэчаў на дабрачынныя мэты».

Таксама Снапкоў лічыць неабходным падтрымаць «дзейныя ініцыятывы ТЗЦ Galleria Minsk, Mark Formelle, Stradivarius і іншых аб’ектаў па зборы адзення б/у ў мэтах далейшай перадачы дабрачынным арганізацыям і на другасную перапрацоўку».

Адрасатам ліста, акрамя іншага, варта «вывучыць і маштабаваць» платформу Zara Pre-owned па аказанні аднайменнай сеткай крам «паслуг рамонту, перапродажу і перадачы ў дар б/к адзення».

Віцэ-прэм’ер таксама прапануе «прапрацаваць» пытанне «сацыяльнага прадпрымальніцтва ў гэтай сферы з элементамі валанцёрства». Гаворка ідзе пра «збор рэчаў валанцёрамі з магчымасцю ўзнагароджання, пераразмеркаванне рэчаў у гандаль, на дабрачыннасць і перапрацоўку».

«Аб прапрацоўцы пазначаных пытанняў праінфармуйце ўрад. Тэрмін — да 1 лістапада 2024 года», — гаворыцца ў дакуменце.

Каментары1

  • Янка
    25.12.2024
    Нагадвае імітацыю бурнай дзейнасці. Стан б/к адзення ў Еўропе і ў Беларусі непараўнальны. Там там гэта часцей за ўсё рэчы, якія не падыйшлі, не спадабаюцца і г.д. У Беларусі гэта ўжо фактычна рыззё, непрыдатнае для далейшага апрынання.
    А прапановы валантэрства з падачы дыкататуры ва умовах вынішчэння грамдязнскай супольнасці - гэта ўвогуле смешна.

Цяпер чытаюць

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома1

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Расія атакуе Чорнае мора, пад ударам украінскія парты і судны. Наколькі гэта крытычна?1

На галасаванне выставілі 10 варыянтаў дызайну новых еўрабанкнот3

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках4

Случ у Слуцку так зарасла, што плыні месцамі ўжо амаль і не відаць

Літоўская сям'я пайшла ў грыбы і сустрэла ў лесе страуса16

У Мінску затрымалі расійскага арганізатара буйной махлярскай схемы з «папяровым ПДВ». Што за яна?1

Наваполацкі макрушнік палічыў, што калі Расія плаціць за забойствы ўкраінцаў, то трэба наймацца. Але прагадаў8

Андрэй Пачобут папрасіў прэм’ера Польшчы выдаваць беларусам дакумент замежніка мінімум на тры гады26

Знайшла сяброўку і пераехала ў публічны вальер. Як цяпер жыве яноціха-нелегалка Ясенія?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома1

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць