Культура11

Выстава «Беларуская выцінанка» адкрылася ў Нацыянальным мастацкім музеі

23 снежня ў Нацыянальным мастацкім музеі адбылося ўрачыстае мерапрыемства Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКА, прымеркаванае да ўключэння мастацтва беларускай выцінанкі ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва, піша БелТА.

Рашэнне аб уключэнні элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны «Выцінанка — традыцыйнае мастацтва выразання з паперы ў Беларусі» ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва было прынята 4 снежня.

«Тое, што мы можам паказаць на міжнародным узроўні і перадаць сваім унукам, і з’яўляецца нематэрыяльнай духоўнай спадчынай… Гэта прадмет гонару, нашай самабытнасці», — адзначыў міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў.

Падчас мерапрыемства беларускім майстрам уручылі сертыфікат аб уключэнні выцінанкі ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.

Таксама у рамках мерапрыемства была адкрыта выстава «Беларуская выцінанка», на якой прадстаўлены лепшыя ўзоры традыцыйнага беларускага мастацтва выразання з паперы.

Каментары1

  • Acab
    26.12.2024
    [Рэд. выдалена]

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску запрацаваў мабільны комплекс фіксацыі аплаты паркоўкі

Як жывуць Маўшукі з Пінска — у 2020‑м мужа і жонку пасадзілі, а дзяцей збіраліся адправіць у прытулак5

Трамп можа пачаць ваенную аперацыю ў Малі, дзе знаходзіцца «Афрыканскі корпус» Пуціна4

Простае дзеянне, калі доўга седзіце, зніжае смяротнасць ад раку: новыя высновы навукоўцаў5

Студэнцкія пратэсты ў Індыі сталі праблемай для прэм'ера Модзі. Адкуль узяўся рух «тараканаў»?1

У мінскім метро з пачатку года зафіксавана 100 інцыдэнтаў з пасажырамі

Грошы на развітанне і пахаванне Святланы Курс сабраныя

Японкі скардзяцца на валасатыя ногі мужчын у офісах. Гэта называюць «харасментам валасатымі галёнкамі»26

Арнэла Муці падаецца на атрыманне грамадзянства Расіі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць