Здарэнні22

Пенсіянерка замест свечкі запаліла петарду. Тая ў руцэ выбухнула

У Магілёве пенсіянерка замест свечкі запаліла петарду, паведаміла прэс-служба МНС. У выніку петарда ўзарвалася ў яе ў руцэ. Жанчыну шпіталізавалі.

У бальніцу Магілёва вечарам 5 студзеня была дастаўлена 57-гадовая пенсіянерка.

«5 студзеня 2025 года ў 18:31 паступіла паведамленне аб шпіталізацыі пенсіянеркі з інфікаванай ранай і траўматычнай ампутацыяй ногцевых пласцін трох пальцаў правай кісці, атрыманымі 2 студзеня 2025 года», — расказалі падрабязнасці ў МНС.

Паводле МНС, жанчына атрымала траўмы «ў выніку выбуху петарды, якую па неасцярожнасці падпаліла замест свечкі ў кватэры шматкватэрнага жылога дома ў Магілёве па вуліцы Крупскай».

Каментары2

  • Тлд
    06.01.2025
    57 гадоў, якая на пенсіянерка?
  • спачуванні
    06.01.2025
    бес папутаў

Цяпер чытаюць

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве12

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму гэтую пісьменніцу ХІХ стагоддзя так часта экранізуюць? У чым яе феномен?2

Як нам па-беларуску перадаваць паняцце wellness?29

ФІФА выключыла магчымасць пераносу фіналу чэмпіянату свету з-за лясных пажараў у Канадзе

Сямёра супрацоўнікаў склада Wildberries у Тамбоўскай вобласці загінулі ў выніку атакі ўкраінскіх дронаў11

Тлушч памерлых людзей стаў новым трэндам у касметалогіі3

Каля Нацыянальнай бібліятэкі выстраілася вялікая чарга на дыджэй-сэт на даху ФОТЫ1

Навукоўцы ўпершыню выявілі падобную да Зямлі планету з атмасферай2

Кітайскі стартап выпусціў ШІ-мадэль, якая абышла амерыканскія аналагі9

Зяленскі анансаваў адкрыццё архіваў па Валынскай трагедыі23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве12

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць