Улада

Рубель абнавіў мінімум да даляра, расійскага рубля і валютнага кошыка

Курс даляра ЗША паводле вынікаў біржавых таргоў 15 сакавіка узрос на 1 рубель і склаў 2.961 рубель. Гэта з’яўляецца новым гістарычным максімумам кошту амерыканскай валюты.

Папярэдні ўпершыню быў зафіксаваны на таргах 12 сакавіка і складаў 2.960 рублёў.

Паводле звестак БВФБ, у таргах далярам бралі ўдзел 25 банкаў. Попыт у чатыры разы перавысіў прапанову. Аб’ём здзелак склаў 16 млн. 55 тыс. (попыт — 16 млн. 55 тыс., прапанова — 3 млн. 789 тыс.)

У таргах расійскім рублём бралі ўдзел 27 банкаў. Курс узрос на 0,22 рубля да 100,94 рубля, таксама дасягнуўшы новага гістарычнага максімуму. Аб’ём таргоў склаў 244 млн. 106 тыс. расійскіх рублёў (попыт — 268 млн. 492 тыс., прапанова — 244 млн. 106 тыс.).

У таргах еўра ўзялі ўдзел 24 банкі. Аб’ём здзелак склаў 25 млн. 450 тыс. (попыт — 25 млн. 452 тыс., прапанова — 2 млн. 370 тыс.), а курс узрос на 9 рублёў да 4.068 рублёў за еўра.

У адносінах да валютнага кошыка (даляр ЗША, еўра, расійскі рубель) беларускі рубель знізіўся на 0,15% у параўнанні з папярэднім значэннем: кошт кошыка склаў 1.067,33 рубля супраць 1.065,72 рубля ў пятніцу, 12 сакавіка. Пры гэтым курс валютнага кошыка ў чарговы раз абнавіў свой максімум.

З пачатку года курс беларускага рубля да валютнага кошыка знізіўся на 3,00%. Пры гэтым да даляра ЗША курс знізіўся на 3,42%, да расійскага рубля — на 6,63%, да еўра — умацаваўся на 0,93%.

На 2010 год калідор ваганняў курсу беларускага рубля ў адносінах да кошыка валют устаноўлены ў межах плюс/мінус 10%.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі9

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі — чацвёрты і шосты па велічыні40

«Спорт для бабулек» спальвае нечакана шмат калорый1

Новым галоўнакамандуючым УСУ стаў генерал-маёр Міхаіл Драпаты. Чым ён вядомы?5

Сырскі звольнены з пасады галоўнакамандуючага УСУ4

У сталіцы здаецца студыя плошчай 15 метраў. А што, ужо і такія бываюць?10

У беларускі клуб пераходзіць гуляць адзін з удзельнікаў нядаўняга мундыялю

З беларускіх аптэк знік папулярны прэпарат жалеза

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі9

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць