Эканоміка

Зацвердзілі Канцэпцыю жыллёвай палітыкі да 2030 года

У Беларусі зацвердзілі Канцэпцыю дзяржаўнай жыллёвай палітыкі Рэспублікі Беларусь да 2030 года. Зроблена гэта пастановай Саўміна ад 7 сакавіка 2025 года № 144, апублікаванай на Нацыянальным прававым партале.

Прыярытэтам у Канцэпцыі названыя забеспячэнне жыллём асобных катэгорый грамадзян, якія маюць патрэбу ў дзяржпадтрымцы, і рэнавацыя жылых дамоў, непрыдатных для пражывання, у тым ліку са зносам і ўзвядзеннем на іх месцы новых.

Таксама акцэнтуецца неабходнасць нарошчвання аб'ёмаў будаўніцтва арэнднага жылля і жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання.

Згодна з планаванымі вынікамі, да 2030 года забяспечанасць насельніцтва агульнай плошчай жылля павінна вырасці з 29,9 да 33 «квадратаў» на аднаго чалавека. Пры гэтым долю арэнднага жылля і жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання ў агульным аб'ёме жыллёвага фонду хочуць давесці да 5 працэнтаў.

Сярэдні кошт «квадрата» агульнай плошчы жылля, пабудаванага з дзяржпадтрымкай, не павінен перавышаць памеру намінальнай налічанай сярэдняй зарплаты.

Плануецца, што да 2030 года штогод не менш за 4 працэнты грамадзян (сем'яў), якія стаяць на ўліку, будуць атрымліваць жыллё і паляпшаць свае жыллёвыя ўмовы. У тым ліку 1,5 працэнта — пры дапамозе арэнднага жылля і жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання, і 2,5 працэнта — узвядзення, рэканструкцыі, набыцця жылля.

Аб'ёмы рэканструкцыі (рэнавацыі) павінны складаць штогод не менш за 3 працэнты ад неўладкаванага жыллёвага фонду ў гарадах і не менш за 1 працэнт на вёсцы.

Долю агульнай плошчы жылля, абсталяванага вадаправодам і каналізацыяй, хочуць давесці: у гарадах і пасёлках — да не менш за 92 працэнты, на вёсцы — да не менш за 60 працэнтаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Усе навіны →
Усе навіны

Як жывуць Маўшукі з Пінска — у 2020‑м мужа і жонку пасадзілі, а дзяцей збіраліся адправіць у прытулак5

Трамп можа пачаць ваенную аперацыю ў Малі, дзе знаходзіцца «Афрыканскі корпус» Пуціна4

Простае дзеянне, калі доўга седзіце, зніжае смяротнасць ад раку: новыя высновы навукоўцаў5

Студэнцкія пратэсты ў Індыі сталі праблемай для прэм'ера Модзі. Адкуль узяўся рух «тараканаў»?1

У мінскім метро з пачатку года зафіксавана 100 інцыдэнтаў з пасажырамі

Грошы на развітанне і пахаванне Святланы Курс сабраныя

Японкі скардзяцца на валасатыя ногі мужчын у офісах. Гэта называюць «харасментам валасатымі галёнкамі»26

Арнэла Муці падаецца на атрыманне грамадзянства Расіі6

Каб пераадолець створаны ўладамі кадравы голад, у правінцыю перавялі служыць ксяндза з Мінска2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць