Эканоміка

У карпарацыі Stadler расказалі, якая сітуацыя з яе заводам у Беларусі

Завод «Штадлер Мінск» па-ранейшаму належыць швейцарскай карпарацыі Stadler. Пра гэта гаворыцца ў яе гадавой справаздачы, заўважыла «Люстэрка». У карпарацыі заявілі, што захоўваюць завод у Беларусі, «каб мець магчымасць адкрыць яго зноў, як толькі будуць знятыя санкцыі».

Фота ілюстрацыйнае

«Агрэсіўная вайна Расіі супраць Украіны і звязаныя з ёй санкцыі супраць Беларусі працягвалі ўплываць на Stadler і завод у Фаніпалі ў мінулым фінансавым годзе», — адзначаюць у карпарацыі.

Як паведамляе Stadler, кампанія захоўвае завод у Беларусі, «каб мець магчымасць адкрыць яго зноў, як толькі будуць знятыя санкцыі».

«Завод працягвае аказваць паслугі па вытворчасці кузаваў і кампанентаў аўтамабіляў, а таксама ў галіне інжынірынгу ў строгай адпаведнасці з усімі санкцыямі», — тлумачаць у карпарацыі.

У верасні 2024 года ў Міністэрстве транспарту Беларусі заявілі, што збіраюцца развіваць «беларускае прадпрыемства» «Штадлер Мінск» у супрацоўніцтве з расійскімі інвестарамі.

На запыт «Люстэрка» ў швейцарскай карпарацыі Stadler, якой належыць «Штадлер Мінск», тады заявілі, што ім не паведамілі пра перамовы з расійскімі кампаніямі і яны не ўдзельнічаюць у іх.

«Завод у Мінску на 100% належыць Stadler, таксама карпарацыя ў поўнай меры выконвае патрабаванні міжнародных санкцый. Продаж не плануецца», — запэўнілі ў Stadler.

У 2022 годзе ў «Штадлер Мінск» паведамілі пра скарачэнне штата, перавод некаторых работнікаў на заводы ў іншых краінах, тлумачачы гэта санкцыямі. Але тады папярэдзілі, што цалкам закрываць беларускае прадпрыемства не плануецца. Пасля зняцця санкцый на заводзе ў Фаніпалі збіраліся нарасціць аб’ёмы вытворчасці мінулых гадоў.

У 2023-м швейцарскія інвестары пацвердзілі, што не збіраюцца пакідаць Беларусь і што завод «Штадлер Мінск» у Фаніпалі працягвае працаваць. У сакавіку гэтага года ў справаздачы кампаніі паведамлялася, што прадпрыемства працуе на мінімальнай загрузцы, а таксама што там збіраюцца аднавіць працу, як толькі будуць знятыя санкцыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску8

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць