Грамадства77

Міліцыя падумвае заканадаўча забараніць выкарыстоўваць навушнікі на аб'ектах чыгункі

Штогод на чыгунцы гіне каля 70 чалавек. Большасць з іх п'яныя, але ёсць і тыя, хто проста не пачуў цягнік.

Намеснік начальніка ўпраўлення грамадскай бяспекі на аб'ектах транспарту МУС Віталь Якубоўскі расказаў Sb.by пра планы сілавікоў:

«Чыгунка — крыніца павышанай небяспекі. Ужо з пачатку 2025 года 18 няшчасных выпадкаў, 11 з іх са смяротным вынікам. І ва ўсіх фактах — парушэнне асабістых мер бяспекі. Таму сёння мы ідзём да таго, каб на ўзроўні прававых актаў замацаваць канкрэтныя забаронныя нормы, якія зараз маюць рэкамендацыйны характар.

Напрыклад, забараніць выкарыстоўваць навушнікі на аб'ектах чыгункі, а таксама пераязджаць чыгуначныя пуці на веласіпедах і іншых сродках персанальнай мабільнасці — толькі весці ў руках, забараніць пераходзіць пуці перад цягніком».

Штогод у Беларусі на чыгунцы гіне каля 70 чалавек. Большасць пацярпелых былі п'яныя.

Каментары7

  • 100%
    27.04.2025
    Атас, все замечают, что во власть пролезают неучи. Проблемы решают просто: болит зуб, отрывают голову. Уровень болванов приблизился к 100 процентам. Но знакомых и детей умтраивают именно га высокооплачиваемые должности.
  • Ёсць праблема
    27.04.2025
    Атас, глупства пішаш. Гэта рэальная праблема. Людзі лезуць пад цягнікі і гінуць. Галавой не думаюць, правілы элементарнай бяспекі не выконваюць.
    Зараз яшчэ праблема ўвесну вылезла - малыя дзеці на дзіцячых самакаціках на звычайных пешаходных пераходах. Новыя маці павырасталі, і паўтараюцца ўсё тыя ж праблемы. І новыя падлеткі павырасталі.
    Усіх наноў трэба вучыць правілам бяспекі.
    Тэхніка мяняцца - навушнікі сталі бесправадныя з лепшым гукам і сістэмай шумападаўлення знешніх гукаў. Чалавек не чуе ў іх, што навокал робіцца, не чуе сігнал цягніка. І гіне.
  • VRBO
    27.04.2025
    Калі гэта крыніца небяспекі, то яе трэба забараніць. Лагічна, так, красаўцы? Чыгунку...

Цяпер чытаюць

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна5

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі ў турме памёр беларускі злачынца, якому ў свой час прысудзілі расстрэл

З Мінска на пляж — усяго за 7 хвілін. Як мінчукі ляталі на Мінскае мора самалётамі2

Палова Беларусі зарабляе менш за 1990 рублёў, палова — больш за 1990 рублёў6

24‑гадовага медыка з Асіповіч асудзілі за палітыку3

Фестываль Tutaka пачаўся на польска-беларускім памежжы7

«Сапраўдны цуд лёсу»: неверагодная гісторыя першай сустрэчы Ліянеля Месі і Ламіна Ямаля5

«Мастак расійскага паходжання з маленькай вёскі Віцебск». У Рэймскім саборы пра Марка Шагала пішуць нісянеціцу34

Аператара тэлесуфлёра абвінавацілі ў выйгрышы каля 100 тысяч даляраў на стаўках на змест прамоў Трампа

Чаму футбалісты ўсё часцей выходзяць на поле ў «спартыўных бюстгальтарах»?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна5

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць