Грамадства1212

Бондарава б’е трывогу: у Бабруйску Ленін пакрыўся цвіллю, а на адміністрацыю павесілі «БЧБ-арнамент» з дзяржсцяга

Прарасійская актывістка атакуе мясцовыя ўлады Бабруйска — у тым ліку за адзін з дзяржаўных сімвалаў.

Гродзенская даносчыца Вольга Бондарава распачала чарговы «крыжовы паход» — гэтым разам супраць бабруйскіх чыноўнікаў. Прычынай стаў, на яе думку, занядбаны помнік Леніну.

Бондарава апублікавала фота помніка, што стаіць на плошчы Леніна насупраць гарвыканкама. На здымку відаць, што манумент заржавеў і пакрыўся зялёнай цвіллю. Помнік Леніну яна назвала «гісторыка-культурнай каштоўнасцю беларускага народа» і абурылася злачынным бяздзеяннем чыноўнікаў.

«Так вось «рэстаўратары» рэстаўруюць гісторыка-культурную спадчыну беларускага народа.

Занядбаны да немагчымасці помнік з цвіллю стаіць пад самымі вокнамі выканкама ў цэнтры горада — і нікому з жыхароў гэтай неверагоднай установы не мазоліць ні вока, ні сумленне. Ні дэпутатам з памочнікамі, ні старшыні з яго намеснікамі і намеснікамі намеснікаў», — напісала Бондарава.

Акрамя таго, даносчыца абвінаваціла ў бяздзеянні мясцовых камуністаў і нават Алеся Дзерманта, які «амаль штодня б’е сябе пятаю ў грудзі, прызнаючыся ў любові да Уладзіміра Ільіча». Нагадаем, саму Бондараву з партыі выгналі.

Ёсць у яе допісе і чарговая «крамола»: актывістка заявіла, што будынак выканкама аформлены ў «БЧБ-каляроўцы». «Няправільныя колеры» яна ўгледзела ў арнаменце дзяржаўнага сцяга.

Каментары12

  • Ёсік
    11.05.2025
    [Рэд. Выдалена] (бондарава, азаронак, гігін, мірсалімава ды іншыя), яны будуць зьнішчаць надалей беларушчыну. Гэта такі склад розуму, быць супраць. Яны нават не спыняцца, калі споўніцца іх вільготная мара - Беларусь увойдзе ў склад расеі.

    [Зрэдагавана]
  • Ваш кэп
    11.05.2025
    Она загремит ещё раз, орнамент из гос. флага, а это оскорбление гос. символов.
  • Гігін знішчае беларускую гісторыю
    11.05.2025
    Ёсік, З сайта нацыянальнай бібліятэкі (якой зараз кіруе рускамірац В.Гігін) выдалены артыкул пра беларускага дзеяча Язэпа Лёсіка.

    Тэкст пачынаўся так:
    "Дата рождения: 18.11.1883 ці 06.11.1884 Мікалаеўшчына, в., Стаўбцоўскі раён, Мінская вобласць. Дата смерти: 01.04.1940. Краткая справка: мовазнавец, пісьменнік,"
    Пошук Гугла выдае спасылку [Рэд. Выдалена], але пераход па ёй прыводзіць на старонку нац.бібліятэкі з надпісам "404 Страница не найдена".

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

У Пецярбургу Украіна атакавала два склады Wildberries

У Пецярбургу Украіна атакавала два склады Wildberries

Усе навіны →
Усе навіны

«Не змагла адмовіць сабе ў задавальненні патроліць». Як беларусы размаўляюць з тэлефоннымі аферыстамі8

У Мінску запрацаваў мабільны комплекс фіксацыі аплаты паркоўкі

Як жывуць Маўшукі з Пінска — у 2020‑м мужа і жонку пасадзілі, а дзяцей збіраліся адправіць у прытулак5

Трамп можа пачаць ваенную аперацыю ў Малі, дзе знаходзіцца «Афрыканскі корпус» Пуціна4

Простае дзеянне, калі доўга седзіце, зніжае смяротнасць ад раку: новыя высновы навукоўцаў5

Студэнцкія пратэсты ў Індыі сталі праблемай для прэм'ера Модзі. Адкуль узяўся рух «тараканаў»?1

У мінскім метро з пачатку года зафіксавана 100 інцыдэнтаў з пасажырамі

Грошы на развітанне і пахаванне Святланы Курс сабраныя

Японкі скардзяцца на валасатыя ногі мужчын у офісах. Гэта называюць «харасментам валасатымі галёнкамі»26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Пецярбургу Украіна атакавала два склады Wildberries

У Пецярбургу Украіна атакавала два склады Wildberries

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць