Грамадства33

Загадкавая 8-метровая металічная скульптура з'явілася ў Валожыне

У цэнтры Валожына Мінскай вобласці ўстанавілі металічную скульптуру вышынёй 8 метраў, якая паказвае ці то рыцара, ці то волата. Дакладная назва і прысвячэнне помніка пакуль застаюцца загадкай, што толькі падагрэла цікавасць мясцовых жыхароў і карыстальнікаў інтэрнэту, піша Telegraf.news.

Відэа працэсу ўстаноўкі манумента з’явілася ў TikTok валожынскай раённай газеты «Працоўная слава» і ў Instagram, выклікаўшы хвалю самых розных рэакцый — ад захаплення да крытыкі.

Карыстальнікі сацсетак падзяліліся на два лагеры ў ацэнцы новага арт-аб’екта. Адны пісалі: «Сіла і моц Валожына!»

@valozhin.by_psl #воложин #працоунаяслава #артобъект #годблагоустройства #беларусь ♬ оригинальный звук - Працоуная слава

Аднак некаторыя карыстальнікі TikTok выказалі незадаволенасць тым, што грошы трацяцца на арт-аб’екты, а не на надзённыя гарадскія праблемы.

«Колькі можна траціць дзяржаўныя грошы туды, куды не трэба. Хапае недаробак, лаўкі абнавіць ці пафарбаваць, і сметніц няма каля прыпынкаў», — напісала адна з падпісчыц.

«Насупраць дзіцячы садок. Будуць дзяцей пужаць жалезным монстрам. Уяўляю, колькі ён каштуе», — выказаў здагадку іншы карыстальнік.

Некаторыя каментатары працягвалі хваліць пазітыўныя змены ў раённым цэнтры: «Вельмі люблю наш горад!! З кожным годам ён усё лепей!»

Адзін з гледачоў, відаць, не мясцовы, намякнуў, што ў горадзе, акрамя скульптур, не хапае яшчэ шмат чаго.

«Прыехалі неяк у Валожын у кінатэатр, у вас там стаянкі наогул ёсць? А сметніцы, бычок няма куды выкінуць… Горад змяніўся, але ўсё так непрадумана…» — напісаў падпісчык.

Дарэчы, пакуль гарадскія ўлады не раскрываюць інфармацыі пра тое, каму прысвечана скульптура.

Карыстальнікі выказалі розныя версіі.

«Хто гэта? Князь Міндоўг?» — спытаў адзін з гледачоў. Іншы выказаў здагадку, што гэта «помнік Грэгары Клігану, ахоўніку Серсэі Ланістэр».

Яшчэ адзін спытаў пра ўменні скульптуры, відавочна намякаючы на нешта: «А ён лазерам з вачэй страляе?»

«Прачытала ўсе каментары і, як заўсёды, два лагеры: вось нельга дагадзіць. Паставілі — дрэнна, не паставілі б — і лаўкі няма, і сметніцы няма, і цішыня, і дабрабыт. Трэба рабіць высновы», — падсумавала абмеркаванне адна з каментатарак у TikTok.

Пакуль застаецца загадкай, ці стане новы арт-аб’ект візітнай карткай Валожына або прадметам пастаянных спрэчак.

Каментары3

  • ля
    02.06.2025
    ілля мурамец?
  • Собака Эўропы
    02.06.2025
    Гэта "ненагібаемы".
  • даведка
    02.06.2025
    Муралами с изображением лесника и девочки уже загадили дома во всех городах.

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску8

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць