Свет22

Ізраіль ударыў па заводзе цэнтрыфуг у Тэгеране, дзе могуць узбагачаць уран

Ваенна-паветраныя самалёты нанеслі ўдары па аб’екце вытворчасці цэнтрыфуг у Тэгеране, па зброевых заводах падчас начных удараў па Іране, піша Times of Israel.

У начных аперацыях, якія ўключалі ўдары па іранскім аб’екце вытворчасці цэнтрыфуг і некалькіх заводах па вытворчасці зброі, прынялі ўдзел больш за 50 самалётаў, паведамляе вайскоўцы.

Аб’ект вытворчасці цэнтрыфуг у Тэгеране выкарыстоўваўся Іранам для пашырэння маштабаў і тэмпаў узбагачэння ўрану з мэтай распрацоўкі ядзернай зброі, заяўляе ЦАХАЛ

Паводле вайскоўцаў, сярод зброевых заводаў, па якіх нанеслі ўдары, быў аб’ект вытворчасці сыравіны і кампанентаў для зборкі ракет «з зямлі па зямлі», якімі іранскі рэжым абстрэльвае Ізраіль, а таксама прадпрыемствы, дзе выраблялі сістэмы і кампаненты для ракет «з зямлі ў паветра», прызначаных для знішчэння самалётаў.

ЦАХАЛ апублікаваў відэа з самалётамі, што ўзлятаюць для ўдзелу ў аперацыях.

Каментары2

  • нешта не так перавялі з іўрыта,
    18.06.2025
    ці арыгінальны тэкст занадта разумны?

    Завод, дзе вырабляюць цэнтрыфугі, і завод, дзе іх выкарыстоўваюць, аніяк не могуць знаходзіцца у адным і тым жа месцы.

    Глянце на фота аб'екта К-25 Окрыдж і параўнайце з сучасным станам мясцовасці, дзе ён знаходзіўся.

    Знайдзіце Падьюк у Кентуккі і пачытайце адкуль цяпер бяруць пітную ваду абывацелі кантры, дзе ён знаходзіцца.

    Блытаць сталінізм з савецкім народам прыемна, але пахмелле настане. Ты можаш верыць у тое, што ты самы разумны габрэй на свеце, але не пераблытай Персію з персікам.
  • Барадзед
    18.06.2025
    В Восточной Европе есть не очень хороший президент Александр Григорьевич Цуцанский. Когда к нему прилетят сумрачные бомбальеро, ночные бомбини?

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску8

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць