Свет11

ЗША не спыняюць дапамогу Украіне

У Пентагоне і Дзярждэпе ўдакладнілі пазіцыю па пастаўках зброі.

Фота: J. David Ake / Getty Images

Нягледзячы на заяву Белага дома аб прыпыненні паставак зброі Украіне, у Вашынгтоне падкрэслілі, што гаворка не ідзе аб поўным спыненні дапамогі.

Прадстаўнік Пентагона Шон Парнэл заявіў, што Міністэрства абароны «па-ранейшаму прапануе прэзідэнту Дональду Трампу надзейныя варыянты вайсковай падтрымкі Украіны, якія адпавядаюць ягонай мэце — пакласці канец гэтай трагічнай вайне», піша Bild.

Па словах Парнэла, падыход да ваеннай дапамогі можа быць перагледжаны, але ЗША не адмовяцца ад сваіх абаронных прыярытэтаў. 

«Міністэрства ацэньвае і карэктуе свой падыход, не зніжаючы пры гэтым узровень баявой гатоўнасці», — падкрэсліў ён.

Падобную пазіцыю агучыла і прадстаўніца Дзярждэпартамента Тэмі Брус. Яна запэўніла, што «гаворка не ідзе аб спыненні падтрымкі Украіны ці паставак зброі»

Больш за тое, паводле ейных слоў, прэзідэнт Трамп пацвердзіў сваю прыхільнасць пастаўкам сістэм супрацьпаветранай абароны Patriot, якія адыгралі ключавую ролю ў адбіцці расійскіх нападаў.

Каментары1

  • Хто-та урот
    03.07.2025
    Хто-та урот.....

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Усе навіны →
Усе навіны

Святлана Ціханоўская наведала фэст Tutaka ФОТЫ2

Дым ад знішчанага складу Wildberries пад Масквой расцягнуўся на 250 кіламетраў7

У Шклоўскім раёне патануў 11‑гадовы хлопчык

Кіраўнік фракцыі ХДС/ХСС у Бундэстагу пайшоў у адстаўку, бо завёў дзіця праз сурагатнае мацярынства9

Беларусы сталі гасцямі на шоу Урганта13

Круты: Работнікі з Узбекістана завозяцца ў Беларусь пад інвестпраекты8

Прэзідэнт Венгрыі падпісаў змены ў Канстытуцыю, якія спыняюць яго паўнамоцтвы1

Знайшлі зніклага ў Каталоніі беларуса Генадзя Смаляка

Як праходзіць фестываль Tutaka на Беласточчыне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць