Вайна

Расія наносіць удары па азербайджанскіх нафтагазавых аб'ектах ва Украіне

У ноч на 8 жніўня 2025 года Расія нанесла атаку дронамі «Шахед» па нафтавай базе азербайджанскай кампаніі SOCAR у Адэскай вобласці Украіны. У выніку атакі ўзнік пажар, быў пашкоджаны трубаправод з дызельным палівам, піша «Економічна правда». 

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Getty Image

Пажар удалося хутка лакалізаваць, але чатыры работнікі атрымалі сур'ёзныя траўмы і былі шпіталізаваныя. Цяпер вядзецца ацэнка шкоды і праводзяцца аварыйныя аднаўленчыя работы.

Паводле ўкраінскіх праваахоўнікаў, гэтая нафтабаза была галоўнай цэллю ўдару, бо ўсе пяць дронаў трапілі менавіта туды.

Гэта другая атака за апошні час на азербайджанскія інфраструктурныя аб’екты ва Украіне. Раней удары былі нанесеныя па газаразмеркавальнай станцыі «Арлоўка», якая з'яўляецца часткай Трансбалканскага газаправода — важнага маршрута для паставак азербайджанскага газу ва Украіну.

На фоне пагроз і інфармацыйнай кампаніі ў расійскіх СМІ, дзе згадваюцца азербайджанскія аб’екты як «законныя цэлі», існуе рызыка новых удараў па інфраструктуры SOCAR ва Украіне.

28 ліпеня 2025 года Украіна ўпершыню імпартавала азербайджанскі газ праз Трансбалканскі калідор.

Каментары

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску8

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць