Грамадства1212

Латушка: У дэмсілаў ёсць план па днях на выпадак, калі прыйдзецца браць уладу ў свае рукі

Падчас канферэнцыі «Новая Беларусь» пазаштатны дарадца Святланы Ціханоўскай Аляксандр Мілінкевіч заявіў, што не перашкаджала б дэмсілам мець план пакрокавых дзеянняў. На той выпадак, калі раптам «заўтра» давядзецца браць уладу ў свае рукі, піша «Люстэрка».

Павел Латушка і Аляксандр Мілінкевіч падчас канферэнцыі «Новая Беларусь». Фота: Look by Media

— Нам трэба мець план [на той час, які будзе] пасля Лукашэнкі. Без такога мы наробім столькі памылак і яшчэ перасварымся. А Пуцін будзе змагацца за Беларусь не менш, чым за Украіну. Таму што калі ў яго «рускім свеце» не будзе Беларусі, то канец рускаму свету канчаткова.

— З вялікай павагай, вельмі дакладная заўвага, — заявіў кіраўнік НАУ і намеснік кіраўніка Аб'яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка. — Ужо ёсць план, распісаны па днях, па дзеяннях, па кроках, абсалютна па розных сферах. Нават план замены чыноўнікаў.

Адзін з удзельнікаў канферэнцыі спытаў у палітыка, якім чынам пра гэты план даведаюцца людзі з Беларусі. І ці трэба гэты план распаўсюджваць.

— Калі мы праводзілі абмеркаванне і адабрэнне папярэдняе гэтага плана транзіту. Транзіт — гэта перыяд з моманту таго, калі няма Лукашэнкі ва ўладзе да першых дэмакратычных выбараў. Было прынята агульнае рашэнне, што гэты план не будзе мець публічнага характару, каб не былі зроблены контрдзеянні, — заявіў Латушка.

— Я разумею, што трымаць гэта ў таямніцы практычна бессэнсоўна. Людзі павінны разумець, прынамсі, базавыя алгарытмы, крокі, якія трэба будзе зрабіць на ўзроўні дэмакратычных інстытутаў, у цэлым дэмсіл, грамадзянскіх ініцыятыў, што мы чакаем ад нашых міжнародных партнёраў, калі мы будзем рэагаваць на рызыку, якая ўзнікне з боку Расейскай Федэрацыі. Гэтае пытанне мы абмяркоўвалі ўжо ў Аб'яднаным пераходным кабінеце, — сказаў Павел Латушка. — Мы вернемся да яго пасля канферэнцыі. Хутка мы апублікуем алгарытм. Сапраўды, гэты план рыхтавалі ў тым ліку былыя дзяржаўныя чыноўнікі, якія маюць дастаткова вялікі досвед кіравання на досыць высокіх пасадах. І яны выразна разумеюць, якім чынам трэба будзе выбудаваць сістэму кіравання краінай у самы крытычны момант. Самы галоўны выклік, які існуе сёння — гэта Расійская Федэрацыя.

Каментары12

  • Зліў дэталёвага пляну
    09.08.2025
    Дзень 1: адзначаем перамогу ў Варшаве і Вільні (адказны Адэнаўэр Фрыдрых Эбэрт)
    Дзень 2: бярэм квіткі на Мінск (адказная Мельнікава А.)
    Дзень 3: збіраем валізкі (адказны Стрыжак А.)
    Дзень 4: пад урачысты спеў Вольнага Хору рушым у бок Менску (адказная Жываглод А.)
    Дзень 5: прыязджаем на вакзал Менску і прымаем ключы ад Дома Ўраду (адказны Карпянкоў М.М.)
    Дзень 6: прызначаем сабе дастойныя пераможцаў заробкі (адказны Вячорка Ф.)
    Дзень 7: пачынаем кіраваць краінай (адказны каардынатар Гайко А.)
  • рух=Вольная Беларусь=
    09.08.2025
    вось цикава---як седзячы у вильни и варшаве сабираюцца браць уладу?...кали тут, у Беларуси, нешта будзе меняцца---то мы,як нибудзь, абыдзимся без вас
  • FF
    09.08.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

«Мая праца згарэла». Беларускія бізнэсы страцілі тавар на складах Wildberries, але маюць больш шанцаў на кампенсацыю, чым расіяне16

«Мая праца згарэла». Беларускія бізнэсы страцілі тавар на складах Wildberries, але маюць больш шанцаў на кампенсацыю, чым расіяне

Усе навіны →
Усе навіны

20 літраў у бак і ніякіх каністраў? Ці сапраўды на беларускіх запраўках на мяжы з Расіяй увялі ліміты на бензін4

Інфанціна: ЧС-2026 — найлепшы ў гісторыі. Ва ўсім свеце пануе шчасце7

Колькі каштуюць кавуны, дыні і ягады на «Экспабеле» — агляд цэн1

Зяленскі разглядае замену Сырскага10

Былога гукарэжысёра БТ асудзілі да калоніі пасля вяртання з Польшчы11

«Жыве Беларусь! Пуцін капут! Мы беларусы і мы — тут!» Павел Севярынец на фестывалі Tutaka выканаў уласны рэп28

Трамп назваў сітуацыю з прыпыненнем дыскваліфікацыі Балагуна самым запамінальным момантам мундыялю1

Зяленскі пракаментаваў сённяшнія ўдары па складах Wildberries16

Украіна ўпершыню адказала на расійскія атакі на склады «Новай пошты» сіметрычнымі ўдарамі па хабах «Вайлдберыз». Падмаскоўны згарэў дашчэнту10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мая праца згарэла». Беларускія бізнэсы страцілі тавар на складах Wildberries, але маюць больш шанцаў на кампенсацыю, чым расіяне16

«Мая праца згарэла». Беларускія бізнэсы страцілі тавар на складах Wildberries, але маюць больш шанцаў на кампенсацыю, чым расіяне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць