Свет1414

МЗС Расіі запатрабавала ад Польшчы не закрываць мяжу з Беларуссю і намякнула на наступствы

Прадстаўніца расійскага МЗС Марыя Захарава абвінаваціла Польшчу ў дэструктыўных кроках.

Марыя Захарава. Фота: МЗС Расіі

Расійскае МЗС запатрабавала ад Польшчы не закрываць мяжу з Беларуссю. Афіцыйны прадстаўнік ведамства Марыя Захарава назвала рашэнне Варшавы закрыць усе пункты пропуску дэструктыўнымі.

«Відавочна, што канфрантацыйныя крокі, якія прымае польскае кіраўніцтва, падпарадкаваныя адзінай задачы — апраўдаць лінію на далейшую эскалацыю напружанасці ў цэнтры Еўропы», — заявіла Захарава ў афіцыйным паведамленні МЗС Расіі.

На яе думку, рашэнне ўрада Польшчы нанясе сур'ёзную шкоду міжнародным партнёрам, якія выкарыстоўваюць гэтую мяжу для тавараабмену. Яшчэ расійская чыноўніца абвінаваціла Польшчу ў падрыве гуманітарных прынцыпаў, уключаючы свабоду перамяшчэння людзей. Хвалююць Захараву і праблемы жыхароў памежных раёнаў, якія пазбаўляюцца магчымасці падтрымліваць традыцыйныя сваяцкія сувязі і чалавечыя кантакты.

Прадстаўнік МЗС Расіі прыгразіла Польшчы наступствамі.

«Заклікаем Варшаву задумацца пра наступствы такіх дэструктыўных крокаў і перагледзець прынятае рашэнне ў самыя кароткія тэрміны», — рэзюмавала Захарава.

Польшча цалкам закрывае мяжу з Беларуссю а 1:00 па беларускім часе 12 верасня. Ва ўрадзе звязалі гэтае рашэнне з вучэннямі «Захад-2025», якія пройдуць да 16 верасня. Аднак польскія ўлады заявілі, што адкрыюць мяжу толькі тады, калі ад Беларусі не будзе зыходзіць ніякіх пагроз.

Каментары14

  • Яська-гаспадар
    11.09.2025
    Мядзведжая паслуга Луку і здзек ад Пуціна. Відавочна, што пасля такога "патрабавання" Варшава не хутка адчыніць межы
  • Барадзед
    11.09.2025
    Российский МИД занимается вопросами белорусско-польской границы? А с каких пор?
  • л-логика
    11.09.2025
    Напугали козла капустой

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў6

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Ілан Маск паабяцаў да канца года выпусціць свой фільм «Адысея»9

Расіяніна, які жыў у Жлобіне, асудзілі па трох палітычных артыкулах за каментары ў тэлеграме

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску9

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?19

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў6

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць