Меркаванні88

Чаму Лукашэнка дэпартуе вызваленых палітвязняў? 

Дэпартуюць тых, чыйго вызвалення дамагаліся амерыканцы. Лукашэнка лічыць ЗША арганізатарамі пратэстаў 2020 года і дэпартацыю вызваленых палітвязняў трактуе як вяртанне амерыканскіх агентаў іхнім «заакіянскім лялькаводам», піша ў сваім блогу на Радыё Свабода Юрый Дракахруст.

Лукашэнка: «Забірайце да сябе, вязіце іх туды»

22 жніўня гэтага года Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю медыякарпарацыі Кітая расказаў пра сваю тэлефонную размову з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам, якая адбылася 15 жніўня. Паводле Лукашэнкі, ён сказаў Трампу наконт вызвалення палітвязняў: «Хочаце паўтары ці дзве тысячы (як яны там лічаць)? Забірайце да сябе, вязіце іх туды. Разлічваць на тое, што мы бандытаў выпусцім, якія палілі, узрывалі, і яны гэта прызнаюць, ня варта. Мы іх выпусцім, а яны зноў супраць нас будуць вайну весьці? Тут мяне грамадства не падтрымае».

Учора падчас сустрэчы з намеснікам спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Джонам Коўлам Лукашэнка паўтарыў умову вызвалення палітвязняў: «І калі Дональд настойвае на тым, што ён гатовы забраць да сябе гэтых усіх вызваленых, Бог з вамі, давайце паспрабуем выпрацаваць глабальную здзелку. Як любіць казаць спадар Трамп, вялікую здзелку». Аднак варта адзначыць, што ў папярэднія хвалі вызвалення палітвязняў пасля «Плошчы-2006» і «Плошчы-2010» нікога з іх не дэпартавалі. Пасля 2020 года да 2025 года палітычных зняволеных вызвалялі таксама, як правіла, без дэпартацый. Хіба што за адзіным выключэннем — у верасні 2022 года дзякуючы намаганням амерыканскіх дыпламатаў быў вызвалены і вывезены з краіны журналіст Радыё Свабода Алег Груздзіловіч.

Вызваленні ў 2006—2008 і 2011—2015 гадах адбываліся або з унутрыпалітычных матываў, або ў выніку перамоваў з еўрапейскімі дыпламатамі. ЗША тады ў перамовах наўпрост не ўдзельнічалі.

Таксама і вызваленні ў 2021—2024 гадах былі пераважна або жэстамі ў бок калектыўнага Захаду (а не адказамі на канкрэтныя просьбы), або вызваленнямі на просьбы еўрапейскіх краін (Наталлю Хершэ вызвалілі на просьбу Швейцарыі).

А ў выпадку просьбаў з боку амерыканцаў умовай рабілася дэпартацыя. Так было і з Груздзіловічам у 2022 годзе, і з усімі вызваленымі ў 2025 годзе, калі Дональд Трамп прыйшоў да ўлады.

«Пратэстоўцы — агенты ЗША»

Гэты падыход здаецца невыпадковым. Паводле наратыву афіцыйнай прапаганды, пратэсты 2020 года былі натхнёныя, інспіраваныя і наўпрост арганізаваныя калектыўным Захадам, а дакладней, Злучанымі Штатамі. У межах гэтай трактоўкі еўрапейскія краіны былі на падхопе, памагатымі ў рэалізацыі планаў Вашынгтона, а ўдзельнікі пратэстаў — агентамі ЗША, выканаўцамі загадаў «заакіянскіх лялькаводаў».

Выступаючы сёлета 1 ліпеня на ўрачыстым сходзе з нагоды афіцыйнага Дня незалежнасці, Лукашэнка тлумачыў вызваленне палітвязняў, якое адбылося пасля візіту спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Кіта Кэлага. І ён дакладна паўтарыў гэты наратыў: «Гэта не значыць, што мы гэтых бандытаў павыпускаем, і яны заўтра нам узарвуць краіну. Гэта бандыты. Дзе яны знаходзяцца? Ведаеце. Хто ім грошы плаціць? Ведаеце. Калі б не плацілі, іх бы даўно ўжо не было».

Ці верыць ён сам у гэтую версію? Часткова можа і верыць. Але гэта ў любым выпадку афіцыйная трактоўка і для свайго насельніцтва, і для замежжа. І калі ЗША ўступалі ў перамовы наконт вызвалення палітвязняў, Мінск гатовы быў весці з амерыканцамі размову на гэты конт як пра вызваленне «амерыканскіх агентаў», якіх беларускі бок быў гатовы вярнуць тым, хто гэтых агентаў пасылаў на заданне. Так і ніяк інакш.

Лукашэнка бярэ прыклад з Пуціна

Гэтая логіка падобная да той, якой кіраваўся Крэмль падчас леташняга мегаабмену вязняў расійскіх, беларускіх, амерыканскіх і еўрапейскіх турмаў. ЗША і іншыя заходнія краіны выдавалі Маскве яе вядомых агентаў. Масква выдавала Захаду як грамадзян заходніх краін, так і расійскіх апазіцыянераў. Некаторыя з іх былі супраць сваёй фактычнай высылкі. Але ніхто іх не пытаўся — іх пасадзілі ў самалёт і вывезлі ў Турцыю, дзе адбываўся абмен. І палітычна здзелка трактавалася Крамлём як абмен расійскіх агентаў на амерыканскіх.

Таксама і Лукашэнка выбудоўвае здзелку з Трампам, як абмен розных выгод (адкрыццё амбасады, зняцце санкцый з «Белавія») на амерыканскіх агентаў. А тое, што гэта грамадзяне Беларусі, што некаторыя з іх не хочуць з’язджаць з краіны — для беларускай улады гэта не важна.

У гэтай схеме абавязковай дэпартацыі вызваленых палітвязняў можна ўбачыць і пэўную ўнутрыпалітычную разважлівасць. У згаданай прамове 1 ліпеня Лукашэнка ў пэўнай ступені апраўдваўся за вызваленне палітвязняў перад неназванымі «ястрабамі». І даводзіў ім, што такога кроку вымагаюць дзяржаўныя інтарэсы, а да таго ж небяспека для сістэмы ад гэтага вызвалення мінімізаваная дэпартацыяй — «Дзе яны знаходзяцца? Ведаеце». За мяжой знаходзяцца. І сілавікі могуць не хвалявацца, што вызваленыя пачнуць зноў «качаць краіну» знутры.

Але выглядае, што ідэалагічная, наратыўная матывацыя тут больш важная. Агентаў высылаюць да іх гаспадароў, а не пакідаюць у краіне, дзе яны вялі сваю агентурную дзейнасць — такая логіка наратыву.

Каментары8

  • иначе никак
    12.09.2025
    Он же не считает их беларусаии и гражданами Беларуси, все - "агенты", "шпионы", "вредители", а значит опасный скот, который нельзя оставлять в Беларуси, вот и выгоняет из своего загона.
    Остальное население просто - подневольный скот в загоне лукашенко.
  • Не удивлен
    12.09.2025
    иначе никак, Все в логике товарища Сталина: внутренние враги и предатели. Пятая колонна западного империализма. Не удивлен. Такая лексика была в СССР даже при Брежневе и Андропове. Дойдем ли до расстрелов?
  • Бацька Мінтай
    12.09.2025
    Чытаю, гляджу прозьвішча аўтара...здаецца араронак, а глядзь - Дракахруст. Жах нейкі. Дэпартуюць палітвязьняў таму што пераляканыя, а яшчэ працягваюць вайну з грамадзствам па прынцыпе: хто ня з намі - вораг дзяржавы і ўвогуле ня мае права быць грамадзянінам дзяржавы.

Цяпер чытаюць

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні35

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні

Усе навіны →
Усе навіны

У расійскай калоніі затрымалі ката-наркакур'ера9

Навукоўцы прымацавалі відэакамеры да найбуйнейшых рыб у свеце і даведаліся пра іх шмат цікавага1

Са схемы дастаўкі дызелю для аграрыяў выключылі чыгунку2

Лукашэнка правёў новыя прызначэнні сярод генералаў7

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам7

Фірма Modum захоўвала на складах Wildberries у Электрасталі і Катоўску траціну сваёй касметыкі17

Паглядзелі тую самую «Адысею» — якім выйшла самае спрэчнае кіно года45

У Мінску заўважылі ядомы грыб, занесены ў Чырвоную кнігу

У Мінску адкрылі першы дыяганальны пешаходны пераход4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні35

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць