Грамадства2020

Пасля рэпрэсій супраць рэдактараў беларускія раздзелы Вікіпедыі б'юць антырэкорды

Пасля затрыманняў і ціску на беларускіх вікіпедыстаў абодва беларускамоўныя раздзелы Вікіпедыі фіксуюць рэкордна нізкія тэмпы росту.

Футболка з вікі-прынтом. Фота: Wikimedia Commons

Статыстыкай падзяліўся адміністратар беларускай Вікіпедыі Уладзіслаў Чаховіч.

Антырэкорд у беларускай Вікіпедыі быў зафіксаваны  ў ліпені — за месяц быў створаны толькі 361 новы артыкул. У верасні паказчык крыху падрос да 569, але гэта ўсё адно істотна ніжэй за раней звыклыя 900—1100 артыкулаў на месяц. Адміністратар адзначае, што стабільнасць скончылася ў маі — адразу пасля пачатку пераследу вікіпедыстаў.

Колькасць артыкулаў, створаных у Беларускай Вікіпедыі за месяц. Фота: фэйсбук Уладзіслава Чаховіча 

«Думаю, не столькі фізічнае закрыццё рэдактараў паўплывала, як неразуменне тымі, хто знаходзіцца ў Беларусі, прэтэнзій да вікі і правіл гульні (іх і няма). Лепш быць асцярожным, чым прадуктыўным», — адзначае ён.

Яшчэ больш адчувальны спад актыўнасці ў раздзеле Вікіпедыі «тарашкевіцай»: у верасні раздзел не ўзяў нават псіхалагічную планку ў сто артыкулаў — створана ўсяго 99. Гэта найгоршы паказчык з 2016 года.

Колькасць правак, зробленых рэдактарамі Беларускай Вікіпедыі за месяц. Фота: фэйсбук Уладзіслава Чаховіча 

Увесну адбыліся затрыманні прынамсі трох адміністратараў беларускамоўных раздзелаў Вікіпедыі па крымінальных справах. Затрыманні суправаджаліся прапагандысцкімі матэрыяламі, у якіх энцыклапедыю называлі «зброяй масавага паражэння», а беларускія раздзелы — «кіраванымі з-за мяжы». 

Вікі-супольнасць не была паралізаваная, але статыстыка красамоўная: страх і няпэўнасць нанеслі цяжкі ўдар па адной з галоўных крыніц ведаў, напісаных па-беларуску.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары20

  • эмігранцішка
    07.10.2025
    Зварот да эмігрантаў , трэба польскую вучыць, літоўскую, няма калі беларускай займацца
  • Адповедзь эмігрантаў
    07.10.2025
    Зварот да эмігрантаў , а цябе не сорамна, што большасць вас звычайнае чаркашкваркаінамарка, кілбаснае стада?
  • Беларуская мова
    07.10.2025
    Адповедзь эмігрантаў, нават у самых чаркашкваркаінамарачных беларусаў дзеці 11 гадоў вучаць беларускую мову і выдатна ёй валодаюць. І спакойна прачытаюць і перапішуць у сшытак артыкул у беларускай Вікіпедыі, калі рыхтуюцца да ўрокаў у школе ці пішуць сачыненне.
    А што наконт эмігрантаў? Ці аддаюць яны сваіх дзяцей у беларускія школы? Ці змогуць іх дзеці прачытаць беларускую Вікіпедыю?

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў3

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі — чацвёрты і шосты па велічыні41

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў3

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць