Свет22

У ЗША анансавалі «вялікую заяву» па пастаўках зброі Украіне

ЗША 15 кастрычніка рыхтуюцца зрабіць «вялікую заяву» пра пастаўкі ўзбраення Украіне. Пра гэта ў Бруселі на прэс-канферэнцыі заявіў пастаянны прадстаўнік ЗША пры НАТА Мэцью Уітакер.

Мэцью Уітакер. Фота: Wikimedia Commons

Уітакер заклікаў краіны Паўднёвай Еўропы больш актыўна падключацца да праграмы альянсу PURL, праз якую еўрапейскія дзяржавы могуць купляць амерыканскую зброю для перадачы Украіне. Ён таксама адзначыў, што ў ЗША ёсць «магутныя сродкі», перадача якіх можа «змяніць суадносіны сіл» і прымусіць Расію сесці за стол перамоў. 

У цэнтры дыскусій — магчымая пастаўка Украіне крылатых ракет Tomahawk. У пачатку кастрычніка прэзідэнт ЗША Дональд Трамп сказаў, што ён «у нейкім сэнсе прыняў рашэнне» пра такія пастаўкі і дапусціў іх у выпадку, калі Расія адмовіцца ад перамоў.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і Дональд Трамп ужо абмяркоўвалі гэтае пытанне па тэлефоне; паводле паведамленняў, абмеркаванні працягнецца падчас сустрэчы ў Белым доме 17 кастрычніка.

Аналітыкі адзначаюць, што «Тамагаўкі» дазволяць Украіне біць па важных аб’ектах у тыле праціўніка, што можа аслабіць лагістыку і забеспячэнне расійскай арміі.

Каментары2

  • По белокаменной
    14.10.2025
    Желательны удары по энергосистеме вокруг Москвы. Иначе до них не дойдет.
  • ІМПЕРЫЯ пыха памірае
    15.10.2025
    По белокаменной, цудоўная навіна, ІМПЕРЫЯ пыха памірае, як ў 1991. Усё фініта, нічога ужо не дапаможа Маскве, Імперыя бальшавікоў — здохла , імперыя Раманавых — здохла . Ніколі два без трох: імперыя Садама Путсэйна пойдзе следам! І я цалкам задаволены супрацоўніцтвам РБ з краінамі НАТА !

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў1

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?14

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі — чацвёрты і шосты па велічыні41

«Спорт для бабулек» спальвае нечакана шмат калорый1

Новым галоўнакамандуючым УСУ стаў генерал-маёр Міхаіл Драпаты. Чым ён вядомы?5

Сырскі звольнены з пасады галоўнакамандуючага УСУ4

У сталіцы здаецца студыя плошчай 15 метраў. А што, ужо і такія бываюць?10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў1

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць