Грамадства33

У Смалявічах будуюць школу з фасадамі ў стылі карцін Малевіча ФОТЫ

На паўночным захадзе Смалявіч узводзяць новую школу, фасады якой аформленыя ў стылі карцін Казіміра Малевіча. Як паведамілі ў тэлеграм-канале «Мінскбуда», да пагаршэння надвор’я будаўнікі паспелі закрыць контур будынка і амаль скончылі работы па аздабленні фасада.

Фота: t.me/minskstroybelarus

Архітэктары стварылі дызайн, натхнёны творамі вядомага мастака: белыя і шэрыя сцены ўпрыгожаныя элементамі чырвонага і жоўтага колераў. 

Фота: t.me/minskstroybelarus

Побач са школай узводзяць вялікі спартыўны комплекс. Там ужо нанесеная разметка для бегавых дарожак і пляцовак для валейбола, баскетбола і міні-футбола. Таксама выкладзеныя тратуарныя сцежкі і спецыяльныя пакрыцці для заняткаў спортам.

Фота: t.me/minskstroybelarus

Пасля адкрыцця школа зможа прыняць каля 1020 вучняў. Хоць унутраныя работы яшчэ працягваюцца, вядома, што ўвесці ўстанову ў эксплуатацыю плануюць у 2026 годзе.

Каментары3

  • Адоль
    03.11.2025
    Архітэктар, відаць, тварыў у глыбокай дэпрэсіі. Даволі журботны, а часам нават макабрычны выгляд.
  • Жвір
    03.11.2025
    Як для мяне, дык абы што нейкае, тэма не для архітэктуры.
  • даведка
    04.11.2025
    Моя школа была вся белого цвета, а теперь изуродовали в цвета детского испуга...

Цяпер чытаюць

«Мне хацелі кампенсаваць каля 10% ад кошту пагарэлага». Як беларускія прадаўцы на Вайлдберыз вырашаюць вогненныя праблемы

«Мне хацелі кампенсаваць каля 10% ад кошту пагарэлага». Як беларускія прадаўцы на Вайлдберыз вырашаюць вогненныя праблемы

Усе навіны →
Усе навіны

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч41

На мяжы Беларусі з Літвой знайшлі патаемны тунэль8

Колішнія ўладальнікі «Віталюра» пераключыліся на складскі бізнэс

«Людзі бачылі, што разбіраюць не дрэва, а парахно». Каталіцкі актывіст заступіўся за навагрудскіх манашак12

«Будавала кар'еру, каб цяпер сарвацца ў аграрны? Адназначна так!» Дэканы Горацкай акадэміі закахалі ў сябе сацсеткі17

У цэнтры Брэста паставяць гіганцкія вагі з незвычайнымі адзінкамі вымярэння2

«Не будзем звяртаць увагу на лімітрофаў». Юрась Зянковіч запусціў уласнае медыя, не ведаючы, што гэтаксама называецца сайт пазнякоўцаў15

Іменем Трампа назавуць дарогу ў Заходняй Сахары5

Беларусь стала галоўным экспарцёрам рапсавага алею ў Ізраіль7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мне хацелі кампенсаваць каля 10% ад кошту пагарэлага». Як беларускія прадаўцы на Вайлдберыз вырашаюць вогненныя праблемы

«Мне хацелі кампенсаваць каля 10% ад кошту пагарэлага». Як беларускія прадаўцы на Вайлдберыз вырашаюць вогненныя праблемы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць