Усяго патроху1010

У кожнага пакалення свой колер: у міленіялаў — ружовы, у зумераў — жоўты. А каму належыць «нахабны зялёны»?

Кожная эпоха мае сваю каляровую палітру. На гэта ўплываюць звычаі, ідэалогія і медыя. Хоць мы ўспрымаем колер як фізічную з'яву, наша інтэрпрэтацыя — гэта перш за ўсё сацыяльны і культурны канструкт.

Илюстрацыйны здымак: Getty Images

Як сцвярджае французскі гісторык Мішэль Пастуро, колеры стварае не прырода, а грамадства, якое надзяляе іх рознымі сэнсамі ў залежнасці ад эпохі. Яны становяцца своеасаблівым маркерам, які адлюстроўвае каштоўнасці, ідэі і памкненні людзей.

Калі мы паглядзім на храналогію пакаленняў — бумеры, пакаленне X, міленіялы, зумеры — то ўбачым, што іх каляровыя перавагі не проста справа густу. Гэта адбітак калектыўнага стаўлення да часу, эстэтыкі і нават палітыкі.

Менавіта гэтую думку аналізуе мастачка і даследчыца Катрын Шампероль (Catherine Champeyrol) у раздзеле «Колер — творчы знак пакалення?» са сваёй кнігі «Сакрэты творчасці» (Les dessous de la créativité), піша The Conversation.

Каляровы код кожнага пакалення

Бумеры (народжаныя пасля Другой сусветнай вайны да сярэдзіны 1960-х) і пакаленне X (1965—1980) імкнуліся да больш традыцыйных палітраў. У іх дамінавалі нейтральныя і пастэльныя тоны. Пачынаючы з 1970-х, гэтая гама ўзбагацілася зямлістымі адценнямі, натхнёнымі прыродай: зялёнымі, карычневымі, іржава-чырвонымі. Гэта быў час пошуку гармоніі і сувязі з зямлёй.

Міленіялы, або пакаленне Y (1980 — сярэдзіна 1990-х), далі свету сапраўдны культурны феномен — міленіяльны ружовы. У 2010‑я гэты мяккі пастэльны колер быў паўсюль: ад смартфонаў да інтэр'ераў. Але гэта было не проста прыгожае адценне. Ён стаў сімвалам лёгкасці, аптымізму і, што самае важнае, выклікам традыцыйным гендарным кодам. Ружовы перастаў быць «дзявочым» і стаў універсальным.

Першым колерам, якім заявілі пра сябе зумеры (1995—2010), стаў яркі і дзёрзкі жоўты. Ён з'явіўся каля 2018 года як свядомы кантраст ружоваму колеру іх папярэднікаў. Неўзабаве да яго далучыўся фіялетавы — колер, які гістарычна асацыяваўся з уладай, крэатыўнасцю і фемінізмам. У інтэрпрэтацыі зумераў ён стаў сімвалам інклюзіўнасці і самавыяўлення.

Апошнім часам на першы план выйшаў зялёны. З аднаго боку, ён сімвалізуе экалагічную свядомасць. З іншага — ператварыўся ў правакацыйны, яркі «нахабны зялёны» (Brat Green), які ў 2024 годзе папулярызавала брытанская спявачка Charli XCX.

Спявачка Charli XCX. Фота: charli_xcx / Instagram 

Пакаленне Альфа (народжаныя пасля 2010 года) яшчэ толькі фармуе свае густы, але ўжо зараз можна заўважыць два полюсы: цягу да натуральных, утульных тонаў і адначасовае паглыбленне ў насычаныя, штучныя колеры лічбавага свету.

Колеры вяртаюцца, але з новым сэнсам

Важна памятаць: гэтыя маркеры не догма. Колеры ніколі не бываюць статычнымі: яны цыркулююць, развіваюцца і пераасэнсоўваюцца. Яны вяртаюцца цыклічна, як і мода. Пры гэтым трансфармуюцца, набываюць новыя сэнсы. У гэтым сіла колеру як мовы камунікацыі: ён можа зафіксаваць эпоху і адначасова пакінуць месца для пераасэнсавання.

Трэнды 2024—2025 гадоў гэта пацвярджаюць. Побач з «нахабным зялёным» ад Charli XCX, Інстытут колеру Pantone назваў колерам 2025 года «мус мока» (Mocha Mousse) — цёплы, утульны карычневы, які адлюстроўвае агульнае імкненне да камфорту і стабільнасці. Кантраст паміж іранічным і яркім з аднаго боку і спакойным і надзейным з іншага — ідэальна апісвае дух нашага часу, які балансуе паміж крайнасцямі.

Сіла назвы: як імя ўплывае на ўспрыманне

Даследаванні ў маркетынгу паказваюць, што важнае не толькі само адценне, але і яго назва. Эмацыйная, паэтычная або гуллівая назва («нахабны зялёны» гучыць куды цікавей, чым «салатавы») выклікае значна больш цікавасці ў спажыўцоў. Мова здольная фармаваць наша ўспрыманне не менш моцна, чым сам колер.

Для брэндаў гэта падвойны выклік: па-першае, разумець коды пакаленняў, якія вызначаюць, як колеры ўспрымаюцца, каб размаўляць з аўдыторыяй на зразумелай ёй візуальнай мове. Па-другое, будаваць уласную каляровую сістэму, якая застанецца актуальнай з цягам часу.

Такім чынам, размовы пра «колеры пакаленняў» — гэта не проста забава, а карысны інструмент, каб зразумець свет вакол. Бо для кожнага пакалення колер — гэта больш, чым эстэтычны выбар. Гэта носьбіт сэнсу, сведка свайго часу, крыніца эмоцый і агульная мова, якая яднае людзей з духам іх эпохі.

Каментары10

  • х
    16.11.2025
    у майго зумера любімы чырвоны. а ў мяне чорны
  • My skin is multicam
    16.11.2025
    Зумеры, бумеры, брэнды. Нахабны ружовы кісель у галовах пісак. Але гэта не проста забава. Гэта інструмент, каб зразумець у чыіх руках апынулася першая беларуская газета...
  • .
    16.11.2025
    Паўтару тэзісна, што раней пісаў:
    Дзяленне на пакаленні з назвамі - больш публіцыстычны, а не навуковы тэрмін. Нават псеўданавуковы.
    Сацыяльным псіхолагам выгадна прасоўваць тэму як повад для даследаванняў, а медыя - асветляць іх, бо існуе ж фобія да незразумелай моладзі. Праца на стэрэатыпы, эйджызм на новым узроўні.

    Глабальнай падобнасці пакаленняў няма. Максімум "даследчык" можа вывучаць каляровыя перавагі ўмоўнага насялення заходніх краін. У Бразіліі, Індыі, постсавецкіх краінах могуць быць іншыя тэндэнцыі.
    Дрэннае тое, што ў працэсе нібыта "вывучэння" пераваг замацоўваюцца стэрэатыпы. Чым больш казаць пра модны зялёны, тым больш шансаў, што яго нехта возьме за прыклад.

Цяпер чытаюць

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома2

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Расія атакуе Чорнае мора, пад ударам украінскія парты і судны. Наколькі гэта крытычна?1

На галасаванне выставілі 10 варыянтаў дызайну новых еўрабанкнот3

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках4

Случ у Слуцку так зарасла, што плыні месцамі ўжо амаль і не відаць

Літоўская сям'я пайшла ў грыбы і сустрэла ў лесе страуса16

У Мінску затрымалі расійскага арганізатара буйной махлярскай схемы з «папяровым ПДВ». Што за яна?1

Наваполацкі макрушнік палічыў, што калі Расія плаціць за забойствы ўкраінцаў, то трэба наймацца. Але прагадаў8

Андрэй Пачобут папрасіў прэм’ера Польшчы выдаваць беларусам дакумент замежніка мінімум на тры гады26

Знайшла сяброўку і пераехала ў публічны вальер. Як цяпер жыве яноціха-нелегалка Ясенія?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома2

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць