Кіно1313

У папулярным амерыканскім серыяле паказалі беларускую турму — знялася ўладальніца «Оскара»

У топавым амерыканскім серыяле «Ранішняе шоу» паказалі беларускую турму, як яе ўяўляюць на Захадзе. Была там і несправядліва затрыманая гераіня — яе сыграла ўладальніца «Оскара» Рыз Уізерспун.

Фота: «Ранішняе шоу»

Гаворка пра серыял «Ранішняе шоу» (The Morning Show), які выходзіць з 2019 года. Сюжэт круціцца вакол аднайменнай навінавай праграмы і яе вядоўцы Алекс Леві — яе грае яшчэ адна топавая зорка, Джэніфер Эністан.

Аднак у Леві з'яўляецца канкурэнтка. Гэта Брэдлі Джэксан, рэпарцёрка, якая выпадкова трапіла ў свет тэленавінаў, і якраз яе грае Рыз Уізерспун.

У чацвёртым сезоне серыяла, які выходзіў з верасня па лістапад 2025-га, Брэдлі расследуе гісторыю з хімічным заводам, які звязаны з экалагічнай катастрофай. Каб атрымаць дадатковую інфармацыю, жанчына ляціць у Беларусь — там яе чакае сустрэча з чарговай крыніцай.

Але ж на сустрэчу яна так і не трапіла. Жанчыну арыштавалі ўжо ў мінскім аэрапорце і кінулі за краты, абвінаваціўшы ў шпіянажы. Брэдлі паспявае толькі запісаць відэа з інфармацыяй, што ў яе праблемы.

Тады Алекс, галоўная гераіня серыяла, ідзе на сустрэчу з рускім алігархам і спрабуе праз яго выцягнуць калегу. Але ў яе не атрымліваецца: сярод журналістаў, якія ведаюць пра гэтую гісторыю, ёсць чалавек, які не можа дапусціць расследавання супраць хімічнага завода.

Фота: «Ранішняе шоу»

У выніку амерыканку ўсё ж вызваляюць з беларускай турмы — для гэтага Алекс давялося прынесці свае ахвяры. Але Брэдлі праводзіць месяц у жудасных умовах. 

Фота: «Ранішняе шоу»
Фота: «Ранішняе шоу»

У яе брудная камера, ёй не даюць спаць — усё праз яркае святло і гучны хэві-мэтал з дынамікаў. Перыядычна турэмшчыкі спыняюць катаванні, тады амерыканку спрабуюць дапытаць пра тое, з кім яна збіралася сустрэцца ў Беларусі. Але для яе больш значыць журналісцкая этыка: на паперы, дзе яе просяць напісаць імя крыніцы, Брэдлі піша па-англійску «Ідзіце н***й». За гэта яе пазбаўляюць койкі.

Фота: «Ранішняе шоу»
Фота: «Ранішняе шоу»

У 2026‑м пачнуць здымаць пяты сезон праекта — магчыма, тады мы даведаемся нешта новае пра час, які Брэдлі правяла ў беларускай турме.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары13

  • G
    20.11.2025
    Судя по кадрам, то атмосферу передали довольно достоверно. Сразу вспоминается "карантин", который устроили комментаторам по делу Зельцера, ледяные карцера и шизо. Весь этот бесконечный свет,запрет на отдых, запрет на мед помощь и туалетную бумагу, постоянный ор из динамиков, бесконечные проверки и угрозы, тараканы, страшные камеры и подземелья , страшные люди + огромное количество человек на метр квадратный...
  • Argon
    20.11.2025
    Які хэвімэтал ў камеры? Толькі любімую не аддаюць!
  • Барадзед
    20.11.2025
    Вот и прославилась Республика Беларусь и прославилась не компьютерными играми и теннисом, а тюрьмами. Даст бог доживём до других времён, может ещё чем-то прославимся.

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску8

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць