Гісторыя22

У Ружанах археолагі знайшлі фрагменты падмурка будынка часоў Льва Сапегі

Фрагменты старажытнага падмурка, які можа належаць будынкам часоў Льва Сапегі, былі знойдзены ў гарадскім пасёлку Ружаны Пружанскага раёна. Пра гэта паведаміла дырэктарка Ружанскага палацавага комплексу Алена Кубарка, піша БелТА.

Фота: brestcity.com

Падчас чарговага этапу рэстаўрацыі, звязанай з пракладкай камунікацый да тэатральнага корпуса, рабочыя натрапілі на старажытную муроўку. Пасля агляду археолагі прыйшлі да высновы, што выяўленыя фрагменты, верагодна, з’яўляюцца рэшткамі аднаго з будынкаў, якія існавалі ў час, калі маёнткам валодаў Леў Сапега.

Замак у Ружанах Сапега пачаў будаваць у 1602 годзе. Паводле гістарычных звестак, побач з ім знаходзіліся тры дамы — вялікі, малы і сярэдні. Знойдзены падмурак можа належаць аднаму з іх.

«Гэта ўнікальная знаходка, — адзначыла Алена Кубарка. — Раней мы дакладна не ведалі, дзе размяшчаўся сядзібны комплекс і якія межы ён меў. Цяпер становіцца ясней, наколькі вялікім быў маёнтак. Усё сведчыць пра тое, што Ружаны ў асноўным знаходзіліся каля падножжа замка».

Рэстаўрацыя Ружанскага палацавага комплексу вядзецца з 2008 года. За гэты час былі адноўленыя цэнтральная ўязная брама, бакавыя флігелі, у якіх створаны музей, і паўночна-ўсходняя аркада. Завершаныя вонкавыя працы па рэстаўрацыі двухпавярховага Усходняга (тэатральнага) корпуса. У будынку плануецца размясціць музейныя залы, фондасховішча, а таксама гатэль і кавярню.

Леў Сапега (1557-1633) — адзін з найбольш выдатных дзяржаўных дзеячаў Вялікага Княства Літоўскага. Ён быў канцлерам і вялікім гетманам, адным з самых багатых і ўплывовых магнатаў, а таксама вядомым мецэнатам. З яго імем сярод іншага звязваецца прыняцце трэцяга Статута ВКЛ 1588 года — вяршыні прававой думкі гэтай дзяржавы.

Каментары2

  • Жывы
    05.12.2025
    Жыве Вечна наша Вольная Незалежная Вялікая Літва !
  • Valadzimir
    06.12.2025
    Жывы, калі "Вольная Незалежная Вялікая Літва" - ваша "наша", то адкажыце, хто такія па нацыянальнасьці племя-народ літва?

Цяпер чытаюць

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні35

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні

Усе навіны →
Усе навіны

У расійскай калоніі затрымалі ката-наркакур'ера9

Навукоўцы прымацавалі відэакамеры да найбуйнейшых рыб у свеце і даведаліся пра іх шмат цікавага1

Са схемы дастаўкі дызелю для аграрыяў выключылі чыгунку2

Лукашэнка правёў новыя прызначэнні сярод генералаў7

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам7

Фірма Modum захоўвала на складах Wildberries у Электрасталі і Катоўску траціну сваёй касметыкі17

Паглядзелі тую самую «Адысею» — якім выйшла самае спрэчнае кіно года44

У Мінску заўважылі ядомы грыб, занесены ў Чырвоную кнігу

У Мінску адкрылі першы дыяганальны пешаходны пераход4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні35

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць