Грамадства11

Гаспадара таго самага Мухтара з серыяла асудзілі за палітыку

Дзмітрый Доўгаль аддаў заводу «МАЗ-Купава» больш за 20 гадоў: прыйшоў слесарам, а стаў кіраўніком. Таксама ў яго ёсць сабака Норыс, які грае ў кіно — у тым ліку ў серыялах «Вяртанне мухтара» і «Пёс Рыжы». Але нядаўна Дзмітрыя асудзілі за «спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці».

Дзмітрый Доўгаль. Фота: sb.by

Дзмітрыю Доўгалю 49 гадоў. Адукацыю атрымліваў спачатку ў сталічным аўтамеханічным тэхнікуме, а пасля скончыў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Арганізацыя руху і кіраванне на транспарце».

У 2002 годзе ён прыйшоў слесарам механазборачных работ на завод «МАЗ-Купава». Гэта вядомае беларускае прадпрыемства, якое спецыялізуецца на вытворчасці ізатэрмічных фургонаў, прычэпаў і аўталавак.

Доўгаль неўзабаве пачаў расці па службе: стаў інжынерам, майстрам, начальнікам участку. З 2014 года Дзмітрый займаў пасаду начальніка кузаўной вытворчасці і кіраваў вытворча-дыспетчарскім аддзелам прадпрыемства.

Дзмітрый — аматар жывёл, ён гаспадар знакамітай аўчаркі на мянушку Норыс. Гэты сабака — сапраўдная зорка экрана: менавіта ён выканаў ролю пса Мухтара ў вядомым серыяле «Вяртанне Мухтара. Новы след». Таксама гадаванец Дзмітрыя здымаўся ў вайсковай драме «Пёс Рыжы» і іншых стужках.

Дзмітрый з Норысам (з правага боку) і яшчэ адным сабакам. Фота: Укантакце

Дзмітрый займаецца бегам і любіць падарожнічаць. У яго ёсць жонка і непаўналетняе дзіця.

Прысуд Дзмітрыю вынес Мінскі абласны суд. Яго прызналі вінаватым паводле частак 1 і 2 артыкула 361‑4 Крымінальнага кодэкса («Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»). Відавочна, што пераслед звязаны са справай Гаюна.

Дакладны тэрмін зняволення невядомы, але прысуд ужо ўвайшоў у дзеянне. Гэта можа быць або калонія, або хімія з накіраваннем.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары1

  • Зямля
    22.12.2025
    Лукашвсты ўсіх годных забіваюць. Хутка і мы вам кплы ў грудзі пазабіваем.

Цяпер чытаюць

«Жыве Беларусь! Пуцін капут! Мы беларусы і мы — тут!» Павел Севярынец на фестывалі Tutaka выканаў уласны рэп

«Жыве Беларусь! Пуцін капут! Мы беларусы і мы — тут!» Павел Севярынец на фестывалі Tutaka выканаў уласны рэп

Усе навіны →
Усе навіны

Вінаградаў: У турме выкідваць нельга наогул нічога1

Эндзі Бёрнэм абвешчаны новым лідарам Лейбарысцкай партыі і зойме пасаду прэм'ера Вялікабрытаніі

Памятаеце Вайцяхоўскага з Баранавіч, які цішком вярнуўся праз камісію Шведа? Яго ўсё адно асудзілі8

Ключавы перамоўшчык ЗША з Лукашэнкам пакідае сваю пасаду3

Самае прыгожае слова ў свеце — з Новай Зеландыі. Што яно азначае?5

Дзяніс Майданаў пракаціўся па Віцебску на БМП7

Хто такі Z-блогер Ілля Рамясло, якога затрымалі за «фэйкі» пра расійскую армію?7

Новае трамвайнае кальцо ў Мінску. Вось як яно выглядае3

Клуб першай лігі падпісаў кантракт з футбалістам з ЗША1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Жыве Беларусь! Пуцін капут! Мы беларусы і мы — тут!» Павел Севярынец на фестывалі Tutaka выканаў уласны рэп

«Жыве Беларусь! Пуцін капут! Мы беларусы і мы — тут!» Павел Севярынец на фестывалі Tutaka выканаў уласны рэп

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць