Грамадства

Колькі часу трэба правесці на мяжы, каб трапіць з Польшчы ў Беларусь перад Калядамі?

Чэргі аўтобусаў на польска-беларускай мяжы зніклі. Цяпер прайсці яе пры паездцы аўтобусам можна за 7‑10 гадзін, на аўтамабілі — за 10‑14 гадзін. У адваротным кірунку некаторыя спраўляліся і за паўгадзіны. Выданне Most вывучыла, што пішуць падарожнікі ў прымежных чатах.

На прапускным пункце «Баброўнікі». Фота: strazgraniczna.pl

Апоўначы 24 снежня перад пунктам пропуску «Тэрэспаль» у чарзе на выезд з Польшчы чакалі шэсць аўтобусаў. Да раніцы чаргі не стала зусім.

«Студэнты з Польшчы раз'ехаліся па дамах у РБ, вось і палягчэла. Пасля 7 студзеня пачнецца весялосць у зваротным кірунку», — піша ў памежным чаце карыстальнік пад нікам Sergio.

Праходжанне мяжы на аўтобусе з Польшчы ў Беларусь займае ад 7,5 да 10,5 гадзін. Карыстальнікі чатаў адзначаюць, што асноўны час даводзіцца чакаць на тэрыторыі беларускага пункта пропуску, дзе ўважліва даглядаюць багаж.

«Цяпер выехалі на нейтралку, яна ўся забітая. У нашых усё вельмі павольна, — піша Алёна. — Правяраюць усё ўручную, потым могуць яшчэ [адправіць на] сканер. Працуюць шэсць чалавек. Працуюць хутка, але людзей вельмі шмат», — піша Дзяніс.

На памежным пераходзе «Баброўнікі — Бераставіца» таксама няма чаргі з аўтобусаў на выезд з Польшчы. Паводле справаздач пасажыраў, перасячэнне мяжы ў бок Беларусі займае ад 7 да 8,5 гадзін.

Сотні метраў чаргі

У «Тэрэспалі» назіраецца вялікая чарга з легкавых аўтамабіляў. Раніцай 24 снежня яна расцягнулася на 850 метраў, але днём скарацілася прыкладна да 300 метраў (каля 50 машын). Праходжанне мяжы ў бок Беларусі займае прыкладна 14 гадзін, у «Баброўніках» і «Брузгах» — 11‑12 гадзін.

«Чарга [у «Тэрэспалі»] практычна не рухалася з-за людзей, якія бясконца абганялі і ўкліньваліся без чаргі. Мы паназіралі за гэтым паўтары гадзіны і вырашылі ехаць на мяжу ў «Баброўнікі». Там пераход меншы, чым у Брэсце, таму і прапускная здольнасць меншая. Нам спатрэбілася 12 гадзін, каб прайсці. За гэты час ніводная машына не перагнала і не ўлезла без чаргі», — піша Марына.

Пазней з'явіліся паведамленні, што 24 снежня «Брэст» хутчэйшы». У «Баброўніках» чарга на ўезд у Беларусь расцягвалася на 650 метраў, паступова зніжаючыся да паўкіламетра. Днём 24 снежня ў чарзе — 50‑60 аўтамабіляў. Прайсці мяжу можна прыкладна за 12 гадзін. У «Кузніцы» — каля 100 машын.

У бок Польшчы мяжу праходзяць хутка

На выездзе з Беларусі ў Польшчу чэргаў з аўтобусаў няма. Падарожнікі пішуць у чатах, што праходжанне мяжы праз «Брэст» займае ад 3 да 5 гадзін, прыкладна за столькі ж можна прайсці і праз іншыя пункты пропуску.

Праходжанне мяжы на легкавым аўтамабілі праз «Брэст» займае 1, 5‑2 гадзіны. Праз «Брузгі» можна праехаць яшчэ хутчэй: адзін з карыстальнікаў памежнага чата напісаў, што прайшоў мяжу ўсяго за паўгадзіны.

Каментары

Цяпер чытаюць

Чаму Украіна ўдарыла па складах Wildberries і як усюдыісны маркетплэйс звязаны з расійскай арміяй21

Чаму Украіна ўдарыла па складах Wildberries і як усюдыісны маркетплэйс звязаны з расійскай арміяй

Усе навіны →
Усе навіны

Знайшлі зніклага ў Каталоніі беларуса Генадзя Смаляка

Як праходзіць фестываль Tutaka на Беласточчыне3

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве23

Стала вядома, дзе і кім працягне кар'еру Крыстафер Сміт3

Жонка закаціла скандал, а ён усё адно паехаў у акопы. Гісторыя беларуса, які апынуўся на вайне праз даўгі і страх страціць жыллё14

Пасля атакі па двух складах Wildberries маглі пацярпець да 15% складскіх плошчаў кампаніі4

МАК не плануе караць кіраўніцтва ФІФА праз адмену чырвонай карткі футбалісту зборнай ЗША1

Фінал чэмпіянату свету па футболе пакажуць у мінскім кінатэатры

«Была ў Егіпце 12 разоў, там не лепш». Беларусы расказалі, як адпачываюць у айчынных санаторыях

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму Украіна ўдарыла па складах Wildberries і як усюдыісны маркетплэйс звязаны з расійскай арміяй21

Чаму Украіна ўдарыла па складах Wildberries і як усюдыісны маркетплэйс звязаны з расійскай арміяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць