Грамадства22

Памёр прафесар Васіль Бернік

Доктара фізіка-матэматычных навук не стала 11 студзеня, паведамілі яго сябры.

Васіль Бернік нарадзіўся 9 студзеня 1947 года ў Слабадзе-Пырашаўскай Уздзенскага раёна. 

Скончыў БДУ (1970). Працаваў у Інстытуце матэматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, быў доктарам фізіка-матэматычных навук, прафесарам.

Быў аўтарам навуковых прац па тэорыі лікаў. Распрацаваў новы метад ацэнак размернасці Хаўсдорфа мностваў рэчаісных і камплексных лікаў з зададзенай мерай трансцэндэнтнасці.

Васіль Бернік быў галоўным рэдактарам першай беларускамоўнай «Матэматычнай энцыклапедыі» (2001), чальцом Рады заснавальнікаў Грамадскага навукова-аналітычнага цэнтра «Беларуская перспектыва», чальцом Рэспубліканскай тэрміналагічнай камісіі пры НАН Беларусі.

Каментары2

  • Спачуванні
    17.01.2026
    Прыемна чытаць матэматычную тэрміналогію на беларускай мове.

    Тэорыя мностваў з мерамі трансцэндэнтнасці - гэта сур’езна.
  • Прыхільнікі таленту
    05.02.2026
    Вельмі таленавіты вучоны і чалавек цудоўны, сапраўдны гонар Беларусі! Вечная памяць, спачуванні сям’і

Цяпер чытаюць

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Усе навіны →
Усе навіны

Святлана Ціханоўская наведала фэст Tutaka ФОТЫ2

Дым ад знішчанага складу Wildberries пад Масквой расцягнуўся на 250 кіламетраў7

У Шклоўскім раёне патануў 11‑гадовы хлопчык

Кіраўнік фракцыі ХДС/ХСС у Бундэстагу пайшоў у адстаўку, бо завёў дзіця праз сурагатнае мацярынства9

Беларусы сталі гасцямі на шоу Урганта13

Круты: Работнікі з Узбекістана завозяцца ў Беларусь пад інвестпраекты8

Прэзідэнт Венгрыі падпісаў змены ў Канстытуцыю, якія спыняюць яго паўнамоцтвы1

Знайшлі зніклага ў Каталоніі беларуса Генадзя Смаляка

Як праходзіць фестываль Tutaka на Беласточчыне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць