Грамадства3232

Школьная рэформа ў Вільні можа прывесці да закрыцця беларускай гімназіі імя Скарыны

Намеснік мэра Вільні Вітаўтас Міталас унёс на разгляд Віленскай гарадской рады рашэнне, паводле якога дзеці замежнікаў, што зноў прыязджаюць у краіну, будуць прымацца толькі ў школы з навучаннем на літоўскай мове, пачынаючы з пачатковай адукацыі.

Гэта можа прывесці да закрыцця ў перспектыве адзінай у сталіцы Літвы беларускамоўнай гімназіі імя Францыска Скарыны, піша Reform.news.

«Даследаванні і практыка паказваюць: менавіта ў пачатковых класах мова засвойваецца найхутчэй. У той жа час высокая канцэнтрацыя прыезджых у школах з навучаннем на рускай мове ўскладняе магчымасці паляпшэння вынікаў па літоўскай мове — на гэта ўказваюць і самі школы», — напісаў літоўскі палітык у сваім блогу ў Facebook.

На думку Вітаўтаса Міталаса, сістэма інтэграцыі буксуе.

«Аднак праблема яшчэ глыбейшая — наша міграцыйная палітыка больш не прыстасаваная да сучаснай сітуацыі. Міграцыя не можа быць працэсам, які проста адбываецца. Мы абавязаныя ёю кіраваць», — лічыць ён.

Намеснік мэра Вільні перакананы, што калі мігрант прымае рашэнне застацца, ён павінен выконваць выразныя інтэграцыйныя абавязацельствы, асновай якіх з’яўляецца мова.

«За апошнія гады ў Вільні было зроблена шмат для ўмацавання вывучэння літоўскай мовы: скарачаецца колькасць груп у дзіцячых садках з навучаннем на рускай мове, уводзіцца двухмоўнае навучанне, усё больш школ выкладаюць прадметы на літоўскай мове, павялічваюць колькасць урокаў літоўскай мовы або адкрываюць класы з навучаннем на літоўскай мове. Я вельмі ганаруся школамі, якія пры адсутнасці падтрымкі з боку дзяржаўнай адукацыйнай палітыкі смела бяруцца за пераўтварэнні. Таму я заклікаю віленскія школы з навучаннем на рускай мове замацаваць літоўскую мову ў сваіх статутах і паказаць, як можна сумясціць якасную адукацыю, інтэграцыю і захаванне роднай мовы», — напісаў Вітаўтас Міталас.

Калі рашэнне ўладамі Вільні будзе прынятае, пад пагрозай апынецца дзейнасць адзінай у сталіцы Літвы беларускамоўнай гімназіі імя Францыска Скарыны. Такое меркаванне выказалі Reform.news бацькі дзяцей, якія навучаюцца ў гэтай беларускамоўнай навучальнай установе.

Як адзначыў адзін з беларусаў, які папрасіў не называць свайго імя, да 2020 года гімназія паступова ператваралася ў навучальную ўстанову, дзе беларусы амаль не вучыліся, а беларуская мова практычна не выкарыстоўвалася. Новая хваля палітычнай міграцыі беларусаў прывяла да таго, што ў гімназію прыйшлі беларускія дзеці, якія хацелі вучыцца па-беларуску.

«Нарэшце дастаткова беларусаў у Літве. Нарэшце пачала вяртацца беларуская ў Скарынаўку. Давучацца тыя, хто ўжо там, і ўсё», — наракае суразмоўца.

Ён лічыць, што беларусы не з’яўляюцца пагрозай для Літвы, а беларускамоўныя беларусы толькі ўмацуюць яе бяспеку.

«Але трэба даваць беларусам магчымасць захоўваць сваю мову ў момант, калі, нарэшце, яны да яе павярнуліся. Гэта спрыяе бяспецы і Літвы ў рэшце рэшт», — упэўнены бацька дзяцей, якія ходзяць у Скарынаўку.

Ён лічыць, што Літва не павінна забараняць беларусам вучыцца на сваёй роднай мове.

«Маем адзіную ў свеце школу такую за межамі Беларусі. І ў момант беспрэцэдэнтнай сітуацыі ўнутры Беларусі пазбавіць беларусаў магчымасці вучыцца на сваёй мове?»

У каментарыях да свайго допісу Вітаўтас Міталас адзначыў, што ў гарадской радзе існуюць меркаванні пра неабходнасць зрабіць выключэнне для польскай мовы як адной з моў Еўрапейскага саюза.

Каментары32

  • Статут ВКЛ
    22.01.2026
    Увогуле абсурд, што ў Літве два дзясяткі школ на мове акупантаў (расейскай), а ў літоўскіх школах не вывучаецца, хаця б факультатыўна, ці на ўроках гісторыі, мова галоўнага Закона краіны старажытных часоў - Статута ВКЛ.
    Дзе такое бывае, каб народ не мог прачытаць уласныя законы, па якіх жыў стагоддзямі?
  • Дзе самі літоўцы вучаць рускую мову і навошта?
    22.01.2026
    Заўважыў на ютубе. У каментах літоўцы любяць лаяцца на беларусаў, якія пішуць па-беларуску, на рускай мове англійскімі літарамі. Гэта значыць, клавіятура ў літоўцаў без рускіх літар. А рускую мову яны дзесьці вывучылі. Значыць, у рускіх школах такія літоўцы вучыліся, якія хаяць беларусаў? Навошта літоўскія маці аддавалі сваіх дзяцей вучыць рускую мову у рускія школы?
  • Павальны манкуртызм
    22.01.2026
    Наступны крок - летувісы прымусяць беларусаў памяняць прозвішчы з Бараноўскі на Баранаўскас?
    У Літве ўжо ёсць такія, забыўшыя сваіх продкаў Барткевічы, Раманоўскія, Бараноўскія, якія ў фб Жыльвінаса Світоюся выказваюць ненавісць да беларусаў і ўсяго беларускага
    Няведанне мовы сваіх продкаў вядзе да павальнага манкуртызму.

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску8

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць