Эканоміка

У Беларусі хочуць істотна змяніць умовы лізінгу

Што плануецца?

Да другога чытання ў Палаце прадстаўнікоў рыхтуецца праект закона «Аб лізінгавай дзейнасці».

Дэпутаты хочуць абмежаваць пераплаты па лізінгу: у законе прапішуць, колькі лізінгавая арганізацыя можа дадаць звыш кошту аб'екта ў залежнасці ад тэрміну звыш або да года.

«На ўзроўні Нацбанка абмяжуюць штрафы за невыкананне абавязацельстваў, каб чалавек не трапіў у фінансавую кабалу з празмернымі пенямі. Законапраект дае час на выкананне абавязацельстваў у сілу жыццёвых абставінаў.

Спрошчаны лізінг жылля і дамоў на зямлі — раней узнікалі пытанні з участкам».

— расказаў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Раман Бродаў, піша БелТА.

У законапраекце замацавана з'яўленне другаснага лізінгу.

«Гэта калі прадмет лізінгу набываецца, перадаецца лізінгаатрымальніку па ўмовах лізінгу, а затым па пагадненні або ў выніку абставінаў вяртаецца лізінгадаўцу. У лізінгадаўца ўзнікае пытанне: што рабіць з гэтай маёмасцю? Бо яго мэта — не валодаць ёй, а прафінансаваць здзелку і перадаць маёмасць лізінгаатрымальніку.

Калі маёмасць вяртаецца, лізінгадаўцу трэба яе рэалізаваць. З улікам спецыфікі абсталявання або тэхнікі гэта не заўсёды проста. Другасны лізінг дазваляе паўторна перадаць гэтую маёмасць новаму лізінгаатрымальніку ў валоданне і карыстанне, у тым ліку з магчымасцю наступнага выкупу»,

— патлумачыў начальнік упраўлення метадалогіі нябанкаўскіх і інвестыцыйных аперацый галоўнага ўпраўлення рэгулявання некрэдытных фінансавых арганізацый і інвестыцыйных аперацый Нацыянальнага банка Аляксандр Дзядкоў.

Што гэта дасць лізінгавым арганізацыям і лізінгаатрымальніку? Для лізінгавых арганізацый гэта забяспечыць фінансавы складнік іх дзейнасці, то бок фінансаванне набыцця і перадачы маёмасці. Для лізінгаатрымальнікаў — большая гнуткасць.

Напрыклад, у Еўропе вельмі папулярны лізінг, які ў нас называецца аператыўным.

«Ён заканчваецца не выкупам прадмета лізінгу, а яго вяртаннем лізінгадаўцу. Напрыклад, усім хочацца мець добры аўтамабіль і абнаўляць яго па меры выхаду новых мадэляў. Адпаведна, можна заключыць дамову з лізінгавай арганізацыяй: бізнэсмен заказвае аўтамабіль, лізінгавая кампанія яго набывае і перадае ў лізінг на 2‑3 гады. Па завяршэнні тэрміну стары аўтамабіль вяртаецца лізінгадаўцу, а кліент бярэ новы на тых жа ўмовах. Вернуты аўтамабіль перадаецца іншаму лізінгаатрымальніку па значна меншай цане.

Цікавасць для другога лізінгаатрымальніка ў тым, што лізінгавыя арганізацыі як уласнікі строга кантралююць стан маёмасці. Яны сочаць за захаванасцю, абслугоўваннем і парадкам», — адзначыў Аляксандр Дзядкоў.

Такі інструмент дазволіць забяспечаным грамадзянам і прадпрыемствам атрымліваць у лізінг новую маёмасць, а менш забяспечаным — патрыманую. У Казахстане, Кыргызстане і Арменіі другасны лізінг замацаваны на ўзроўні законаў, выкарыстоўваецца і лічыцца нормай. Таму ў Нацбанку настаялі: у Беларусі ён таксама неабходны.

У законапраекце таксама прадугледжаны паўнамоцтвы Нацбанка па ўсталяванні сістэмы кіравання рызыкамі ў лізінгавых арганізацыях. 

Што яшчэ плануюць?

Ёсць максімальныя памеры перавышэння лізінгавых плацяжоў над коштам прадмета лізінгу — па аналогіі з абмежаваннем ставак па крэдытах. Цяпер гэта не больш за два кошты прадмета лізінгу па дагаворах звыш года і не больш аднаго — па дагаворах да года. Гэтыя памеры збіраюцца памяншыць у два разы: перавышэнне не павінна быць больш за адзін кошт прадмета лізінгу па дагаворах звыш года і паловы кошту — па дагаворах да года.

Нацыянальны банк атрымае паўнамоцтвы вызначаць максімальны памер узнагароджання па дагаворах з фізічнымі асобамі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Усе навіны →
Усе навіны

Святлана Ціханоўская наведала фэст Tutaka ФОТЫ2

Дым ад знішчанага складу Wildberries пад Масквой расцягнуўся на 250 кіламетраў7

У Шклоўскім раёне патануў 11‑гадовы хлопчык

Кіраўнік фракцыі ХДС/ХСС у Бундэстагу пайшоў у адстаўку, бо завёў дзіця праз сурагатнае мацярынства9

Беларусы сталі гасцямі на шоу Урганта13

Круты: Работнікі з Узбекістана завозяцца ў Беларусь пад інвестпраекты8

Прэзідэнт Венгрыі падпісаў змены ў Канстытуцыю, якія спыняюць яго паўнамоцтвы1

Знайшлі зніклага ў Каталоніі беларуса Генадзя Смаляка

Як праходзіць фестываль Tutaka на Беласточчыне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць