Культура22

Стварылі сайт-архіў з перакладамі Васіля Сёмухі

У сеціве з’явілася адмысловая інтэрнэт-старонка, прысвечаная творчай спадчыне знакамітага беларускага перакладчыка Васіля Сёмухі (1936—2019) — Vasilsiomucha.com.

Электронны архіў перакладаў даступны для бясплатнага некамерцыйнага спампоўвання і чытання, піша bellit.info.

Васіль Сёмуха — адзін з найвялікшых перакладчыкаў у гісторыі беларускай літаратуры, тлумачаць аўтары праекту. Ён пераклаў на беларускую мову Біблію, творы Гётэ, Ніцшэ, Германа Гесэ, Томаса Мана, Патрыка Зюскінда і многіх іншых класікаў сусветнай літаратуры.

Ягоныя пераклады вылучаюцца непераўзыдзеным майстэрствам і глыбокім разуменнем як арыгінальных тэкстаў, так і выяваю багацця беларускай мовы.

Наведнікі сайта знойдуць калекцыю перакладаў Васіля Сёмухі ў электронным фармаце, біяграфію аўтара, фотагалерэю і публікацыі. Усе кнігі даступныя для бясплатнага некамерцыйнага спампоўвання. Старонка даступная на трох мовах: беларускай, ангельскай і расейскай.

«Мы спадзяёмся, што гэты праект дапаможа захаваць і папулярызаваць бясцэнную культурную спадчыну Васіля Сёмухі для будучых пакаленняў», — гавораць аўтары архіўнай стронкі.

З’яўленне адмысловага сайта, прымеркавана да 90‑годдзя з дня нараджэння Васіля Сёмухі (18 студзеня).

Каментары2

  • Барадзед
    23.01.2026
    БЧБ на одежде?
  • непераўзыдзены
    23.01.2026
    вылучаюцца непераўзыдзеным майстэрствам і глыбокім разуменнем як арыгінальных тэкстаў

    Можа, трэба імкнуцца да рэалістычных ацэнак?

Цяпер чытаюць

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве12

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве

Усе навіны →
Усе навіны

Каб выправіць прыкус, беларуска рашылася на распілоўванне сківіцы — і не пашкадавала. Але вынесці такую аперацыю зможа не кожны9

Чаму гэтую пісьменніцу ХІХ стагоддзя так часта экранізуюць? У чым яе феномен?2

Як нам па-беларуску перадаваць паняцце wellness?29

ФІФА выключыла магчымасць пераносу фіналу чэмпіянату свету з-за лясных пажараў у Канадзе

Сямёра супрацоўнікаў склада Wildberries у Тамбоўскай вобласці загінулі ў выніку атакі ўкраінскіх дронаў11

Тлушч памерлых людзей стаў новым трэндам у касметалогіі3

Каля Нацыянальнай бібліятэкі выстраілася вялікая чарга на дыджэй-сэт на даху ФОТЫ1

Навукоўцы ўпершыню выявілі падобную да Зямлі планету з атмасферай2

Кітайскі стартап выпусціў ШІ-мадэль, якая абышла амерыканскія аналагі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве12

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць