Грамадства77

У Мінску кіроўца аўтобуса не пусціў у салон жанчыну з сабакам. Ці мае ён рацыю?

У сацыяльных сетках шырока абмяркоўваюць відэа мінчанкі, якую кіроўца гарадскога аўтобуса не пусціў у салон праз тое, што яна была з сабакам. Відэа ў тыктоку сабрала больш за 200 тысяч праглядаў і выклікала спрэчкі: карыстальнікі масава абмяркоўвалі, хто меў рацыю ў гэтай сітуацыі, піша агенцтва «Мінск-Навіны».

Фота ілюстрацыйнае

Жанчына расказала, што ёй трэба было праехаць усяго два прыпынкі, каб адвезці сабаку на прышчэпку. Сабака быў на павадку і ў намордніку, білет ягоная гаспадыня прабіла, аднак аўтобус не крануўся з месца. Кіроўца запатрабаваў выйсці, заявіўшы, што з жывёламі ў грамадскім транспарце ездзіць нельга, акрамя маленькіх, якія знаходзяцца ў пераносках. Пры гэтым, паводле слоў жанчыны, ніякіх тлумачэнняў ці спасылак на правілы ёй не далі.

@_vika_intriga #минсксейчас #минсктранс #собакадругчеловека #питбуль_собаканеубийца #беларусь ♬ оригинальный звук - vika_intriga

Аўтарка відэа лічыць, што кіроўца зрабіў няправільна, а такую забарону назвала дыскрымінацыяй у адносінах да жывёл. У каментарыях меркаванні падзяліліся: адны прапаноўвалі пісаць скаргу, другія спасылаліся на няісныя правілы, а трэція проста выказвалі спачуванне гаспадыні і сабаку. 

Да абмеркавання далучылася і жанчына, якая назвала сябе кіроўцай аўтобуса і ўладальніцай сабакі. Яна адзначыла, што разумее эмоцыі мінчанкі, але дзейныя правілы перавозкі жывёл не на яе баку.

У «Мінсктрансе» ж растлумачылі, што пасажыры павінны кіравацца двума нарматыўнымі дакументамі: правіламі аўтамабільных перавозак пасажыраў і правіламі перавозак гарадскім электратранспартам.

Згодна з імі, у салоне дазваляецца перавозіць дробных свойскіх жывёл і птушак толькі ў клетках, сумках або пераносках з воданепранікальным дном, пры ўмове захавання санітарных нормаў і бяспекі. Пра перавозку буйных сабак без пераноскі ў гэтых правілах не гаворыцца.

Выключэннем з’яўляюцца сабакі-павадыры, якія суправаджаюць людзей з парушэннямі зроку. Такія жывёлы могуць знаходзіцца ў салоне на законных падставах і перавозяцца бясплатна.

У «Мінсктрансе» таксама падкрэслілі, што менавіта кіроўца нясе адказнасць за кантроль выканання правіл перавозкі жывёл у грамадскім транспарце.

Каментары7

  • Навамоўе сабачніцы
    03.02.2026
    Запамінаем. Генацыд - гэта забарона правозіць сабак буйных парод у грамадскім транспарце.
  • Вадзім
    03.02.2026
    Антысабачнік, чалавечыя дзеці таксама могуць не датрываць ў аўтобусе. Ведаю пра што кажу)
  • 03.02.2026
    Велімі цікава .прачытаўшы я адразу пашукаў ў сетцы : " закон о защите прав животных в РБ" . И паусюль атрымаў :
    " это платная Информация " . Паспрабуця самі . Гэта поўны жах .

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску8

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць