Свет

Гасцявы дом Ватыкана стане гатэлем — Папу трэба эканоміць

У будынку XV стагоддзя зробяць чатырохзоркавыя нумары.

Ватыкан. Фота: commons.wikimedia.org

Будынак гасцявога дома Ватыкана стане гатэлем. Ён здадзены ў арэнду прыватнай кіруючай кампаніі прыкладна за пяць мільёнаў еўра ў год. Паводле звестак газеты Il Messaggero, яна зробіць з яго гасцініцу катэгорыі чатыры зоркі, піша Bild.

Будынак XV стагоддзя ў часы пантыфікату папы Паўла VI у пачатку сямідзясятых гадоў сталі выкарыстоўваць як жыллё для епіскапаў, святароў і кардыналаў, якія прыязджаюць у Ватыкан.

Прычынай аддаць гасцявы дом пад гатэль паслужылі перш за ўсё эканамічныя меркаванні, паведамляе швейцарская газета Blick. Рэстаўрацыя струхнелага будынка запатрабавала б, паводле яе звестак, 60 мільёнаў еўра. Некалькі кардыналаў звярталіся да новага папы Льва XIV з просьбай адмовіцца ад ідэі гатэля. Але той застаўся непахісным: альтэрнатывы няма.

Нябожчык папа Францішак, насупраць, падчас свайго пантыфікату неаднаразова асуджаў манаскія ордэны, якія ператваралі сваю нерухомасць не ў сацыяльнае жыллё, а рабілі з яе гатэлі і пансіёны.

Каментары

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў3

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі — чацвёрты і шосты па велічыні41

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў3

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць