Свет3232

«Па-таварыску заклікаем беларускіх сяброў». У МЗС Расіі папярэдзілі Лукашэнку пільнаваць расійскія інтарэсы ў адносінах з ЗША

У Маскве нагадалі Мінску пра расійскія і кітайскія інтарэсы пры заключэнні «вялікай здзелкі» з Вашынгтонам, а таксама расказалі, што антысанкцыйныя крокі ЗША ў адносінах Беларусі не такія і значныя.

Намеснік кіраўніка расійскага знешнепалітычнага ведамства Міхаіл Галузін у інтэрв’ю ТАСС «па-таварыску» заклікаў Беларусь «захоўваць пільнасць» пры здзелках з ЗША.

Галузіна спыталі, як ён можа пракаментаваць зняцце санкцый ЗША з авіякампаніі «Белавія»? 

Ён кажа, што вітае выключэнне авіякампаніі «Белавія» з «чорных спісаў» Мінфіна ЗША, але адзначае, што «ў агульным і цэлым, маштабны санкцыйны рэжым супраць Беларусі працягвае дзейнічаць».

— Застаюцца ў сіле і амерыканскія экспартна-кантрольныя абмежаванні, якія закранаюць авіясектар. У прыватнасці, дазволена эксплуатаваць толькі восем вузкафюзеляжных лайнераў «Боінг-737». Пры гэтым атрыманне любой амерыканскай запчасткі і агрэгата ў выпадку раптоўнай паломкі запатрабуе асобнага ўзгаднення з «рэгулятарамі».

Галузін кажа, што адміністрацыя ЗША пакуль не адмаўляецца ад палітыкі ціску на Беларусь, і «Белы дом гатовы задзейнічаць рычагі эканамічнага ўздзеяння ў любы патрэбны яму момант».

Расійскі дыпламат гаворыць, што РФ вітае «любыя канструктыўныя пачынанні ў кантэксце нармалізацыі беларуска-амерыканскага дыялогу і адмены незаконных абмежавальных мер», але пры гэтым яны «па-таварыску» заклікаюць «беларускіх сяброў захоўваць пільнасць».

Дыпламат пахваліў Лукашэнку, які, каментуючы наладжванне адносін з ЗША, увесь час падкрэслівае, што гэта не ў шкоду Расіі. 

«У такім кантэксце цэнім публічныя заявы прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі аб тым, што «вялікая ўгода» Мінска з Вашынгтонам магчымая выключна пры ўліку нацыянальных інтарэсаў Рэспублікі Беларусь і адсутнасці шкоды яе супрацоўніцтву з ключавымі саюзнікамі — Расіяй і Кітаем.

Зрэшты, упэўненыя, што з улікам асаблівага характару расійска-беларускіх адносін, любыя спробы недружалюбных дзяржаў знайсці «зазоры» ў нашых пазіцыях у міжнародных справах застануцца бясплённымі», — кажа Галузін. 

Каментары32

  • 1
    15.02.2026
    Гау́ляйтер Валет загнау́ Беларусь у кіпцюры рф
  • ?
    15.02.2026
    "Пры гэтым атрыманне любой амерыканскай запчасткі і агрэгата ў выпадку раптоўнай паломкі запатрабуе асобнага ўзгаднення з «рэгулятарамі»."
    А як на расеі цяпер атрымліваюць амерыканскія запчасткі і агрэгаты ў выпадку раптоўных паломак?
  • Так будзе
    15.02.2026
    Пасыпецца гэтая рф

Цяпер чытаюць

Каб выправіць прыкус, беларуска рашылася на распілоўванне сківіцы — і не пашкадавала. Але вынесці такую аперацыю зможа не кожны2

Каб выправіць прыкус, беларуска рашылася на распілоўванне сківіцы — і не пашкадавала. Але вынесці такую аперацыю зможа не кожны

Усе навіны →
Усе навіны

Эндзі Бёрнэм абвешчаны новым лідарам Лейбарысцкай партыі і зойме пасаду прэм'ера Вялікабрытаніі

Памятаеце Вайцяхоўскага з Баранавіч, які цішком вярнуўся праз камісію Шведа? Яго ўсё адно асудзілі8

Ключавы перамоўшчык ЗША з Лукашэнкам пакідае сваю пасаду3

Самае прыгожае слова ў свеце — з Новай Зеландыі. Што яно азначае?5

Дзяніс Майданаў пракаціўся па Віцебску на БМП7

Хто такі Z-блогер Ілля Рамясло, якога затрымалі за «фэйкі» пра расійскую армію?7

Новае трамвайнае кальцо ў Мінску. Вось як яно выглядае3

Клуб першай лігі падпісаў кантракт з футбалістам з ЗША1

«Або мы цябе згвалцім, або ты паголіш бараду разам з галавой». Лахвіч расказаў, што з ім адбылося48

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб выправіць прыкус, беларуска рашылася на распілоўванне сківіцы — і не пашкадавала. Але вынесці такую аперацыю зможа не кожны2

Каб выправіць прыкус, беларуска рашылася на распілоўванне сківіцы — і не пашкадавала. Але вынесці такую аперацыю зможа не кожны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць