Грамадства3333

«Кіберпартызаны» раскапалі новую дэталь па справе Анжалікі Мельнікавай

«Кіберпартызаны» на сваім сайце паведамілі дадатковы факт пра зніклую амаль год таму былую спікерку Каардынацыйнай рады Анжаліку Мельнікаву, які стаў ім вядомы апошнім часам.

Анжаліка Мельнікава

«На гэты момант можам дапоўніць сітуацыю звесткамі аб тым, што Мельнікава (або нехта з доступам да яе рахункаў) 24 сакавіка 2025 года перавяла сродкі з рахунку НКА Belarus Liberty праз асабісты рахунак у літоўскую крыптабіржу UAB ONLYCHAIN FINTECH LIMITED», — пішуць «Кіберпартызаны».

Нагадаем, што 25 сакавіка — гэта Дзень Волі, а 25 сакавіка таго года Аляксандр Лукашэнка праводзіў сваю інаўгурацыю.

Спікерка Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава пакінула тэрыторыю Польшчы і Еўрасаюза 26 лютага 2025 года і паляцела ў Лондан. Паводле расследавальнікаў, за дзень да вылету яна зарэзервавала нумар у пяцізоркавым гатэлі на Шры-Ланцы, дзе ўжо бывала раней. З 28 лютага да 7 сакавіка Мельнікава жыла ў тым гатэлі з дзецьмі. 7 сакавіка Мельнікава з дзецьмі паляцела ў Дубай, там яе след губляецца. 25 сакавіка яна перастала выходзіць на сувязь. Дзе яна і што з ёй, няма інфармацыі.

Каардынацыйная рада заяўляла, што 13 сакавіка з яе акаўнта былі спампаваныя дакументы, якія датычаць працы арганізацыі.

У тым жа месяцы, паводле звестак «Кіберпартызанаў», Мельнікава перавяла на асабісты рахунак больш за 150 тысяч долараў са сродкаў фонду Białoruś Liberty. Вядома таксама, што перад знікненнем яна лёта­ла на Кубу і ў Шры-Ланку разам з Аляксеем Лабеевым, супрацоўнікам лукашэнкаўскіх спецслужбаў.

Каментары33

  • Петросян
    23.02.2026
    У меня только один вопрос, кто её порекомендовал в команду П.П.Л.? Кто этот человек? Например нам известно Бабарико привлек младофронтовку Колесникоff, как говориться "по мощам и елей", вопросов нет. Кто рекомендовал товарища Мельникоff?
  • Gustav
    23.02.2026
    а на базары у́ Кабрыні кажуць што невінаватая яна
  • Ян
    23.02.2026
    Прайшоў год з моманту знікнення Мельнікавай, у якой у тым ліку ёсць і польскае грамадзянства, а інфармацыі ад польскага боку нуль.

Цяпер чытаюць

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Усе навіны →
Усе навіны

Як жывуць Маўшукі з Пінска — у 2020‑м мужа і жонку пасадзілі, а дзяцей збіраліся адправіць у прытулак5

Трамп можа пачаць ваенную аперацыю ў Малі, дзе знаходзіцца «Афрыканскі корпус» Пуціна4

Простае дзеянне, калі доўга седзіце, зніжае смяротнасць ад раку: новыя высновы навукоўцаў5

Студэнцкія пратэсты ў Індыі сталі праблемай для прэм'ера Модзі. Адкуль узяўся рух «тараканаў»?1

У мінскім метро з пачатку года зафіксавана 100 інцыдэнтаў з пасажырамі

Грошы на развітанне і пахаванне Святланы Курс сабраныя

Японкі скардзяцца на валасатыя ногі мужчын у офісах. Гэта называюць «харасментам валасатымі галёнкамі»26

Арнэла Муці падаецца на атрыманне грамадзянства Расіі6

Каб пераадолець створаны ўладамі кадравы голад, у правінцыю перавялі служыць ксяндза з Мінска2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць