Грамадства66

Стаў вядомы прысуд адыёзнаму функцыянеру БРСМ з педафільскім мінулым, якога судзілі за здраду дзяржаве

У 2020 годзе Уладзімір Цюхай дапамагаў міліцыі патруляваць вуліцы, каб лавіць удзельнікаў пратэстаў. А судзілі яго за вайну ва Украіне.

Былога функцыянера БРСМ і Кампартыі Уладзіміра Цюхая судзілі па дзвюх частках артыкула «Здрада дзяржаве», а таксама ў «прымусе асобы да ўдзелу ў злачыннай дзейнасці з прымяненнем гвалту або знішчэннем маёмасці». Суд пачаўся 21 чэрвеня 2024 года. Толькі цяпер стаў вядомы вырак і сутнасць справы.

Паводле сведчання былога палітвязня, Цюхай з незразумелых прычын вырашыў сачыць за вайскоўцамі з мэтай перадаць звесткі Украіне. За гэта яму далі 17 гадоў.

Пра Цюхая раней «Наша Ніва» падрабязна распавядала.

Першую вядомасць Цюхай атрымаў у 2008-м. Тады ён быў сакратаром мінскай камуністычнай партыі і супрацоўнікам БРСМ. Дзеля таго, каб сваякі і паплечнікі палітвязня Аляксандра Баразенкі не маглі прайсці на суд, ён цалкам загаціў залу студэнтамі мінскіх ВНУ. У адказ на абурэнне маці палітвязня ён штурхнуў яе так, што яна ўпала на рукі мужа. Аніякай адказнасці за гэта не панёс.

У 2013‑м Цюхай зноўку аскандаліўся. Жодзінскія лаўцы педафілаў сцвярджалі, што злавілі яго на жыўца, калі вялі перапіску ад імя 15‑гадовага хлопца, які запрасіў функцыянера БРСМ на «гарачую ноч». Пры сустрэчы ў Цюхая пры сабе быццам знайшлі інтымную змазку і прэзерватывы. Сам ён гэта адмаўляў.

У 2020‑м мужчына дапамагаў міліцыі патруляваць вуліцы. Ён жаліўся тэлеканалу АНТ, што «не можа выйсці з сям'ёй на вуліцу ў нядзелю». Таму, маўляў, ён і яшчэ дзевяць яго прыяцеляў уступілі ў дружыны, каб «адсочваць, ці не праходзіць недзе несанкцыянаванае мерапрыемства».

Апошні раз анлайн Цюхай быў ва «Укантакце» ў ліпені 2022 года.

Каментары6

  • A+
    03.03.2026
    В гарем его, в низкий статус - толчки драить за мужиками....
  • Марксісцкі кружок
    03.03.2026
    Таварышы! Уступайце ў педакамуны!
  • А мо прасцей?
    03.03.2026
    ., а раптам проста вырашыў зарабіць?

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску8

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць