Грамадства1616

Мінчанка паказала, што робіцца на вуліцы Цнянскай

З прыходам вясны і раставаннем снегу ў беларускіх дварах паказалася непрывабная карціна. Жыхарка сталіцы апублікавала фота з вуліцы Цнянскай, 13, дзе зямля пад балконамі літаральна завалена шчыльным пластом недакуркаў.

«Шмат каментароў на тэму, як сабачкі загадзілі ўсю акругу… Вось паглядзіце, як «чалавекі» паводзяць сябе ў соцыуме. Мінск, вул. Цнянская, 13. Від пад балконам», — напісала Людміла Руткоўская і апублікавала шакуючы здымак.

Каментатары, у якіх хапіла іроніі, заўважалі, што на фота, верагодна, вынік прагулкі «сабак, што курылі».

Аднак агульны настрой каментатараў даволі рэзкі: многія лічаць, што людзі, якія выкідваюць смецце з вокнаў, і тыя, хто не прыбірае за сваімі гадаванцамі, знаходзяцца на адным узроўні выхавання, і што гэта абсалютнае свінства, якое цяпер можна пабачыць амаль на кожным кроку.

Каментары16

  • 10.03.2026
    Я бы яшчэ дадаў. Больш усяго скардзяцца на сабак тыя хто кідае смецця за вокны .
  • Федзя
    10.03.2026
    Гауна таксама пауно вашага сабачага, праз кажныя 20 сантыметрау i нi адна мярзота яго не прыбрала за сваiм гадаванцам, дык акуркi хаця б не пэцкаюць i не лiпнуць да падашвы, але знайшлi спосаб апраудаць абсераныя вулiцы i дарожкi
  • Аліса
    10.03.2026
    Гэты факт добра дапаўняе славаслоўе у адрас Мінска як вельмі чыстага горада. У цэнтры прыбіраюць часта і адказна, а на перыферыі адразу відны сапраўдныя адносіны мінчукоў да чысціні ў сваім горадзе. Абыякавасць да асяроддзя--вось самая характэрная рыса сучасных беларусаў. І тая самая агульная млявасць.

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску8

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць