Грамадства11

Карты Альфа Банка перасталі працаваць за мяжой

Альфа Банк паведаміў, што яго карты раптоўна перасталі працаваць за мяжой. Карты плацежнай сістэмы Visa у краінах ЕС, Вялікабрытаніі, Ісландыі, Ліхтэнштэйне, Нарвегіі. Яшчэ пазаўчора працавалі, а цяпер ужо не.

«У лісце, які атрымаў банк ад плацежнай сістэмы, сказана — гэта звязана з санкцыямі».

Гэта азначае, што ў ЕС, а таксама ў Вялікабрытаніі, Ісландыі, Ліхтэнштэйне, Нарвегіі:

  • у банкаматах зняць наяўныя не атрымаецца;
  • транзакцыі не будуць праходзіць у крамах, інтэрнэт-крамах і анлайн-сэрвісах.

Не зможаце перавесці грошы ў любых сэрвісах пераводаў (з карты на карту). Калі вы карыстаецеся міжнароднымі сэрвісамі з прывязкай аплаты картай, то нават у краінах, дзе карта Visa Альфа Банка працуе, ваш плацёж можа не прайсці.

Напрыклад, у Тбілісі вы прывыклі карыстацца міжнародным сэрвісам таксі, а плацяжы ў яго праходзяць праз Лондан. І гэта значыць, што калі ў вас прывязана Visa Альфа Банка — вашу аплату не прымуць.

Вось дзе карты карты Visa «Альфа Банка» не будуць працаваць: Аўстрыя, Бельгія, Балгарыя, Венгрыя, Германія, Грэцыя, Данія, Ірландыя, Іспанія, Італія, Кіпр, Латвія, Літва, Люксембург, Мальта, Нідэрланды, Польшча, Партугалія, Румынія, Славакія, Славенія, Фінляндыя, Францыя, Харватыя, Чэхія, Швецыя, Эстонія, Вялікабрытанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія.

Альфа Банк піша: «Мы зрабілі невялікую інструкцыю, каб вы адчувалі сябе камфортна там, дзе могуць узнікнуць праблемы».

Інструкцыя толькі з двух спосабаў:

  • перавядзіце грошы на карту іншага беларускага банка;
  • выкарыстоўвайце карты Mastercard.

Каментары1

  • Гэта было прадказальна
    20.03.2026
    Учора прэзідэнт чэхіі гаварыў, што нельга агароджвацца ад беларусаў, а калі еўрапейскія палітыкі гавораць пра нейкую салідарнасць з беларусамі, гэта ЗАЎСЁДЫ значыць, што яны будуць беларусам гадзіць.

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна5

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі ў турме памёр беларускі злачынца, якому ў свой час прысудзілі расстрэл

З Мінска на пляж — усяго за 7 хвілін. Як мінчукі ляталі на Мінскае мора самалётамі2

Палова Беларусі зарабляе менш за 1990 рублёў, палова — больш за 1990 рублёў6

24‑гадовага медыка з Асіповіч асудзілі за палітыку3

Фестываль Tutaka пачаўся на польска-беларускім памежжы7

«Сапраўдны цуд лёсу»: неверагодная гісторыя першай сустрэчы Ліянеля Месі і Ламіна Ямаля5

«Мастак расійскага паходжання з маленькай вёскі Віцебск». У Рэймскім саборы пра Марка Шагала пішуць нісянеціцу34

Аператара тэлесуфлёра абвінавацілі ў выйгрышы каля 100 тысяч даляраў на стаўках на змест прамоў Трампа

Чаму футбалісты ўсё часцей выходзяць на поле ў «спартыўных бюстгальтарах»?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна5

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць