Ежа22

Па бярозавы сок у Мінску выстройваюцца велізарныя чэргі. Пакупнікі прыходзяць з дзясяткамі 5‑літровых бутляў

Ужо некалькі дзён у Мінску прадаюць бярозавік. Цана пытання — 55 капеек.

І ўсе гэтыя дні ў грузавікоў выстройваюцца велізарныя чэргі. Людзі напаўняюць да дзясятка і больш 5‑літровых бутэлек, піша Blizko.by.

Адна з кропак афіцыйнага продажу соку знаходзіцца па адрасе праспект Дзяржынскага, 103, каля задняга фасада ГЦ «Тытан».

Вось такое фота рэдакцыя Blizko.by зрабіла ў сераду 25 сакавіка. Тут можна разгледзець больш за тры дзясяткі чалавек, якія выстраіліся ў чаргу да грузавіка Стаўбцоўскага лясгаса.

Вось здымкі за чацвер 26 сакавіка, кадры зроблены незадоўга да 12:00. Грузавік яшчэ не прыехаў, але ў чарзе дзяжураць ужо каля 70 чалавек.

А вось сённяшнія кадры, 27 сакавіка. Грузавік прыехаў і багата (у два шлангі) раздае бярозавы сок усім жадаючым. У чарзе мы налічылі каля трох дзясяткаў чалавек. Адзін пакупнік на аўтамабілі напоўніў адразу паўтара дзясятка 5— і 6‑літровых бутэлек. Але большасць абыходзіцца меншымі аб'ёмамі: ад адной-дзвюх двухлітровых да дзвюх-трох пяцілітровых.

Сок каштуе 55 капеек за літр. Спяшайцеся напоўніць свае бутэлькі.

Каментары2

  • Back to USSR
    27.03.2026
    Чэргі, выкінулі, дыфіцыт.
  • Tut
    27.03.2026
    Глядзіце на фота як "дзяржава" прадае гэты сок. На тратуары, на зямлі разліваюць. Парушэнне ўсіх норм гандлю і санітарыі. У той жа час простым людзям, якія прадаюць каля пераходаў, рынкаў, крамаў сваю прадукцыю даюць велізарныя штрафы.

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Італьянка выйграла «Славянскі базар»

Адным з першых «цыбулізацыю» Беларусі апісаў нямецкі заолаг. Уцёкшы ад маскоўскага рабалепства, ён адкрыў тут іншую цывілізацыю20

Хаўер Мілей абвясціў выходны дзень сёння ў краіне

«Залаты мяч» чэмпіянату свету атрымаў Родры1

У моду вярнуўся пластыкавы абутак з 1990‑х5

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты16

Беларусы ў Варшаве сабраліся глядзець чэмпіянат свету па-беларуску. Ціханоўская і Латушка заўзелі за Іспанію9

У медуніверсітэты сёлета будзе недабор? Мінздароўя пракаментавала1

Тысячы людзей глядзяць на «Дынама» фінал чэмпіянату свету. Нехта разгарнуў вялікі расійскі сцяг23

больш чытаных навін
больш лайканых навін
Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць