Культура

На таргі выставілі некалькі карцін Шагала. Адну з іх ужо прадалі за $3,6 мільёна

Аўкцыённыя дамы Christie’s і Sotheby’s пачалі Ганконгскую серыю таргоў сучасным мастацтвам. Сярод лотаў традыцыйна для Азіяцкага рэгіёна ёсць некалькі карцін Марка Шагала. Адну з іх ужо прадалі за $3,6 мільёна, піша Office Life.

«Пастараль», Марк Шагал. Фота: christies.com

Першыя Ганконгскія таргі сучасным мастацтвам у гэтым сезоне прайшлі на пляцоўцы аўкцыённага дома Christie’s. Падчас таргоў з малатка за $3,6 мільёна з улікам камісіі аўкцыённага дома пайшла карціна «Пастараль» Марка Шагала. Першапачаткова яе ацэньвалі ў $2,9—4,2 мільёна.

Марк Шагал напісаў гэту карціну ў 1975 годзе на піку свайго позняга творчага перыяду. Характэрна, што гэту работу выстаўлялі ў Луўры падчас выставы, прысвечанай 90‑годдзю мастака. На гэтай карціне Шагала ёсць усе характэрныя для яго работ вобразы. Пры гэтым у выглядзе зялёнага скрыпача, які лунае над Віцебскам, мастак, хутчэй за ўсё, адлюстраваў самога сябе.

«Жыццё», Марк Шагал. Фота: christies.com

Яшчэ адну карціну Марка Шагала паспрабуюць прадаць 28 сакавіка. Мастак напісаў «Жыццё» ў 1964 годзе, калі яму было 76 гадоў. У гэты час ён разважаў пра сваё жыццё і адлюстраваў на палатне вобразы, якія паўтараюцца і вызначаюць яго мастацкі стыль.

Цэнтральнае месца ў карціне займае цырк. Шагал любіў яго з дзяцінства і ў сваіх успамінах неаднаразова расказваў пра вандроўных акцёраў, якія прыязджалі ў Віцебск. Мастак часта атаясамліваў сябе з клоўнам, які хавае далікатнасць, спачуванне і ўразлівасць пад маскай усмешкі.

Карціну памерам 56,5 на 78 см ацэньваюць у $612—870 тысяч. Паведамляецца, што сапраўднасць гэтай працы пацвердзілі ў камітэце Марка Шагала.

«Закаханыя ў Парыжы», Марк Шагал. Фота: sothebys.com

Яшчэ адну работу мастака будуць прадаваць 30 сакавіка падчас Вячэрняга аўкцыёну сучаснага мастацтва ад Sotheby’s. Шагал напісаў «Закаханых ў Парыжы» ў 1982 годзе. На карціне ён адлюстраваў двух закаханых, якія слухаюць ігру скрыпача на фоне сімвала Парыжа.

Работу памерам 46 на 38 см ацанілі ў $230—485 тысяч. Камітэт Марка Шагала таксама пацвердзіў яе сапраўднасць.

Каментары

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску8

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць