Грамадства

На якіх трасах у Беларусі часцей за ўсё адбываюцца ДТЗ з дзікімі жывёламі

У мінулым годзе ў ДТЗ загінула больш за 5 тысяч дзікіх жывёл.

Начальнік аддзела паляўнічай гаспадаркі Міністэрства лясной гаспадаркі Аляксандр Казарэз расказаў журналістам, на якіх трасах часцей за ўсё адбываюцца ДТЗ з дзікімі жывёламі, піша БелТА.

Паводле слоў Аляксандра Казарэза, даследаванні ведамства паказваюць, што частата здарэнняў залежыць не столькі ад шчыльнасці жывёл на тэрыторыі, колькі ад інтэнсіўнасці транспартнага патоку.

«Найбольшая рызыка ўзнікае на высакахуткасных магістралях з індэксам М, а таксама на дарогах вакол абласных цэнтраў і Мінска. Нават пры невысокай колькасці жывёл верагоднасць сутыкнення тут вышэйшая з-за значнага аб’ёму трафіку», — падкрэсліў ён.

Паблізу запаведнікаў, нацыянальных паркаў і заказнікаў сітуацыя адносна спакойная дзякуючы ўмеранай інтэнсіўнасці руху, дадаў начальнік аддзела. «Аднак верагоднасць сустрэчы з жывёлай у гэтых зонах застаецца высокай, таму вадзіцелям неабходна выбіраць хуткасць з улікам дарожнай абстаноўкі, асабліва ў змрочны час. Мы рэкамендуем не перавышаць 60—70 км/г», — сказаў ён.

Аляксандр Казарэз звярнуў увагу, што дзікія жывёлы, у прыватнасці ласі, маюць спецыфічную псіхафізіялогію паводзінаў і не заўсёды хутка прымаюць адэкватныя рашэнні.

У мінулым годзе ў ДТЗ загінула больш за 5 тысяч дзікіх жывёл. У 2024 годзе гэтая лічба складала каля 3 тыс. жывёл. 

У мінулым годзе загінула каля 3 тыс. казуляў.

Прычым да 40% ласёў і казуляў гіне менавіта ў перыяд з красавіка па чэрвень. «Гэта вельмі высокая лічба. Мы, вядома ж, заклікаем усіх кіроўцаў быць асабліва ўважлівымі, асабліва ў змрочны і начны час сутак, бо менавіта ў гэты час павялічваецца актыўнасць жывёл, і яны гінуць», — адзначыў Аляксандр Казарэз.

Каментары

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў3

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі — чацвёрты і шосты па велічыні41

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў3

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць