Здарэнні2929

На Камчатцы фактычна паўтарылася гісторыя з перавала Дзятлава. Толькі гэтым разам загінулі не ўсе

Сямёра студэнтаў пайшлі ў складаны лыжны паход cкараць Авачынскі перавал. У групе ўзнікла спрэчка, яны падзяліліся. Самая спрактыкаваная лыжніца, фактычная лідарка групы, выжыла. Выжыў і яе хлопец. Ёй 22, яму 30. Для астатніх усё скончылася дрэнна.

Фота: shot_shot / Telagram

Група з дзевяці турыстаў выправілася ў складаны лыжны паход на Камчатцы, каб пераадолець Авачынскі перавал (вышыня 900—1200 м), які знаходзіцца паміж двума дзейнымі вулканамі — Авачынскай і Каракскай сопкамі. У выніку ў наш час фактычна паўтарылася трагічная гісторыя з перавала Дзятлава.

Як паведамляюць расійскія СМІ, удзельнікам было ад 21 да 31 года. Паводле папярэдняй інфармацыі, большасць з іх займалася ў турыстычным клубе імя Яфрэмава пры Санкт-Пецярбургскім горным універсітэце.

Маршрут у тэорыі адносіцца да трэцяй катэгорыі складанасці: у яго ўваходзяць некалькі перавалаў і каньёнаў. Аднак рэгіён вядомы непрадказальнасцю надвор’я — завірухі і бураны тут пачынаюцца раптоўна, і група літаральна за лічаныя хвіліны аказваецца ў «белай імгле» з нулявой бачнасцю. Дадаткова сітуацыю ўскладняе цяжкі рэльеф — на шляху трэба перасякаць горныя рэкі.

Турысты зарэгістравалі маршрут, і 28 сакавіка выйшлі з пасёлка Піначава (націск на першы склад). Падчас паходу паміж удзельнікамі ўзнік сур’ёзны канфлікт. Кіраўніца групы — 22‑гадовая студэнтка Лізавета Е. — прапанавала памяняць першапачаткова ўзгоднены маршрут на карацейшы і бяспечнейшы. Аднак астатнія настойвалі на тым, каб ісці па запланаваным, больш доўгім і небяспечным шляху. У выніку яна здолела пераканаць толькі свайго партнёра — 30‑гадовага кандыдата ў майстры спорту па спартыўным турызме Ягора Р.

Палаткі, турыстычная гарэлка і спадарожнікавыя тэлефоны былі толькі ў кіраўніцы групы і яе спадарожніка, што істотна ўскладніла становішча астатніх.

6 красавіка група з сямі чалавек яшчэ выходзіла на сувязь і паведамляла, што ўсё ў парадку. На наступны дзень іх бачылі кіроўцы снегаходаў каля вадаспаду на рацэ Шумнай — турысты планавалі за адзін дзень дайсці да Авачынскага перавала. Апошні раз яны павінны былі выйсці на сувязь 10 красавіка, але ніякіх паведамленняў не паступіла. Пасля гэтага супрацоўнікі МНС распачалі пошукавую аперацыю.

Фёдар Русаў (злева) і Сяргей Васілеўскі. Фота: shot_shot / Telagram

У выніку Лізавета і Ягор шчасліва вярнуліся, а астатнія ўдзельнікі групы трапілі ў моцную пургу. Двое з іх — 22‑гадовы Фёдар Русаў і 24‑гадовы Сяргей Васілеўскі — загінулі. Яшчэ пяцёра былі знойдзеныя з сур’ёзнымі абмаражэннямі і цяпер знаходзяцца ў бальніцы, дзе ім аказваюць неабходную дапамогу.

Каментары29

  • Ганка
    10.04.2026
    Пры чым тут параўнаньне зь дзятлаўскім перавалам, калі яго галоўная асаблівасьць - жахлівыя позы загінулых. А ў гэтай гісторыі нічога незвычайнага не паведамляецца. Як ужо напішаце дык напішаце… У гарах пэўна штодня гінуць людзі, дык што, іх усіх зь дзятлаўцамі параўноўваць?
  • Андрусь
    10.04.2026
    [Рэд. выдалена]
  • 595
    10.04.2026
    У дзятлаўскім варыянце было жорсткае групавое забойства (глядзіце версію Бутава). Так што падабенства няма.

Цяпер чытаюць

Каб выправіць прыкус, беларуска рашылася на распілоўванне сківіцы — і не пашкадавала. Але вынесці такую аперацыю зможа не кожны

Каб выправіць прыкус, беларуска рашылася на распілоўванне сківіцы — і не пашкадавала. Але вынесці такую аперацыю зможа не кожны

Усе навіны →
Усе навіны

«Бывае, за дзень ем толькі адзін раз». Колькі зарабляе таксіст у Польшчы на дзвюх працах і на што паспявае траціць грошы6

У Варшаве арыштавалі Марціна Н., які напаў на Аляксандру Герасіменю15

Яўген Хмара будзе часова выконваць абавязкі міністра абароны Украіны. Хто ён такі?3

У Расіі ў турме памёр беларускі злачынца, якому ў свой час прысудзілі расстрэл

З Мінска на пляж — усяго за 7 хвілін. Як мінчукі ляталі на Мінскае мора самалётамі2

Палова Беларусі зарабляе менш за 1990 рублёў, палова — больш за 1990 рублёў6

24‑гадовага медыка з Асіповіч асудзілі за палітыку3

Фестываль Tutaka пачаўся на польска-беларускім памежжы8

«Сапраўдны цуд лёсу»: неверагодная гісторыя першай сустрэчы Ліянеля Месі і Ламіна Ямаля5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб выправіць прыкус, беларуска рашылася на распілоўванне сківіцы — і не пашкадавала. Але вынесці такую аперацыю зможа не кожны

Каб выправіць прыкус, беларуска рашылася на распілоўванне сківіцы — і не пашкадавала. Але вынесці такую аперацыю зможа не кожны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць