Свет33

Трамп прыгразіў тапіць іранскія судны, якія яшчэ не ляжаць на дне мора

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прыстрашыў знішчаць іранскія караблі, калі яны будуць замінаць амерыканскай блакадзе Армузскага праліва.

Дональд Трамп. Фота: Alex Brandon-Pool/Getty Images

«Вайскова-марскі флот Ірана ляжыць на дне мора, цалкам знішчаны — 158 караблёў. Тое, што мы не знішчылі, — гэта іх невялікая колькасць так званых «хуткаходных ударных караблёў», паколькі мы не лічылі іх сур’ёзнай пагрозай. Папярэджанне: калі які-небудзь з гэтых караблёў наблізіцца да нашай блакады, ён будзе неадкладна знішчаны з выкарыстаннем той жа сістэмы ліквідацыі, якую мы ўжываем супраць наркагандляроў на лодках у моры. Гэта хутка і жорстка», — напісаў Трамп у сацсетцы Truth Social.

12 красавіка Трамп абвясціў, што ЗША пачнуць блакаду Армузскага праліва пасля правалу перамоў ЗША і Ірана.

Каментары3

  • Імя
    13.04.2026
    Іран - нешматлікі напрамак, дзе я сімпазую Доні. Можа ён такі дацісне гэтую брыдотную дыктатуру...
  • Yes
    13.04.2026
    Малайчына, трэба дабіваць тэрарыстычную дыктатуру, якая дапамагае Расеі шахедамі
  • Найперш не галасі!
    13.04.2026
    Імя, на дыктатуру ён ня цісне.
    Нідзе і ніколі. Ані ў Іране , ані ў Венесуэле.
    Трамп цісне на забеспячэнне нафтай Еўропы, пакрокава стварае планетарны энергетычны крызіс на карысць Расіі і Кітая.

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску8

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць