Свет33

Буданаў: Украіна не аддасць Данбас

«Чырвоная лінія простая і ўсім зразумелая. Першае: нічога не аддаем. Гэтага не будзе. Хто б што ні спрабаваў».

Галоўнакамандуючы Аляксандр Сырскі, сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Рустэм Умераў, кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Кірыл Буданаў. Фота: Maksym Kishka/Frontliner/Getty Images

Украіна мае рашэнне адносна Данбаса, якое перадусім задаволіць украінцаў. Тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей ніхто аддаваць не збіраецца, заявіў кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Кірыл Буданаў на 18‑м Кіеўскім форуме па бяспецы, піша РБК-Украіна.

«Чырвоная лінія простая і ўсім зразумелая. Першае: нічога не аддаем. Гэтага не будзе. Хто б што ні спрабаваў.Што да Данбаса — мы ведаем пэўнае рашэнне, якое задаволіць перадусім нас. І ніхто не мае права гандляваць зямлёй», — падкрэсліў ён.

Ён адзначыў, што Украіна знаходзіцца ў стане, у якім, калі яна будзе слабой, з ёй увогуле ніхто не будзе размаўляць. Паводле слоў Буданава, унутраная сіла краіны — гэта адзінства, устойлівасць і здольнасць змагацца, а знешняя — праца з партнёрамі.

«Але калі мы будзем раз’яднаныя знутры, усё астатняе страчвае любы сэнс. Нам можна закінуць сюды мільёны танкаў і дронаў, але без адзінства гэта не будзе працаваць», — сказаў ён.

Кіраўнік ОП падкрэсліў, што ў гэтыя часы ўсе ўкраінцы павінны аб’яднацца дзеля выжывання дзяржавы, і дадаў, што «іншых варыянтаў не будзе».

«Таму зараз мы ўсе павінны аб’яднацца вакол выразнай вертыкалі, якую ўзначальвае прэзідэнт Украіны. Усё астатняе прывядзе да катастрофы», — падкрэсліў Буданаў.

Каментары3

  • Бгг
    23.04.2026
    "ўсе павінны аб’яднацца вакол выразнай вертыкалі, якую ўзначальвае прэзідэнт Украіны. Усё астатняе прывядзе да катастрофы"
    Ну наконец-то это кто-то сказал ртом.
    Ни разу не сомневался, что ровно этим все кончится. Братский народ.
  • бабруйчанін
    23.04.2026
    Ні аддасць Украіна ні аддае ...дакладна
    Аддалі па загаду з офіса Кіева пасля " выбара 2019 " размініравання Чангара пабярэжжа Азова ..
    Зараз ідзе знішчэнне кіраваннымі бомбамі усяго і уся першую чаргу школ садочкаў бальніц ...
    Родныя тых славянцаў краматорцаў якія у першыя у лютым 2022 сталі у чэргі па зброю абараняць сваю хату
    Страціўшы усё кватэры хаты працу бізнісы .людзі з'язджаюць ..у нікуды у " нябыт"
  • Ботам
    24.04.2026
    Воем лукаботаў задаволены. Гаспадар вашага гаспадара Данбас не атрымае.

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў1

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?14

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі — чацвёрты і шосты па велічыні41

«Спорт для бабулек» спальвае нечакана шмат калорый1

Новым галоўнакамандуючым УСУ стаў генерал-маёр Міхаіл Драпаты. Чым ён вядомы?5

Сырскі звольнены з пасады галоўнакамандуючага УСУ4

У сталіцы здаецца студыя плошчай 15 метраў. А што, ужо і такія бываюць?10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў1

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць