Спорт

Тэнісістаў на турніры ў Мадрыдзе выкошвае вірус. Там выступае і Арына Сабаленка

На турніры ў Мадрыдзе ўжо некалькі тэнісістаў пацярпела ад віруса. Кока Гаўф званітавала падчас перапынку матча. У Мадрыдзе цяпер і першая ракетка свету Арына Сабаленка — яна пакуль не скардзілася на самаадчуванне.

Тэнісістку Кока Гаўф званітавала падчас перапынку матча. Фота: David Ramos/Getty Images

У нядзелю тэнісістку Кока Гаўф званітавала, калі яна гуляла матч з Саронай Кырстай. Гаўф узяла медыцынскі тайм-аўт, апісвае sports.ru.

Гаўф дажыла да перамогі і ўжо ў інтэрв'ю на корце патлумачыла:

«Думаю, у мяне тое самае, што ўсе тут у Мадрыдзе падхапілі. Шчыра кажучы, я проста спрабавала зрабіць так, каб мяне не званітавала проста на корт — гэта было галоўнай задачай. Мяне званітавала пасля першага сэта, потым у другім проста пры ўсіх — стала трохі лепш. Я адчувала сябе вельмі стомленай, але ў цэлым гуляць стомленай у мяне атрымліваецца без праблем, проста тут трэба было яшчэ спрабаваць утрымаць у сабе ўсё тое, што я ела».

Яна прызналася, што не хацела здымацца, бо гэта быў бы ўжо другі раз за паўтара месяца пасля траўмы ў Індыян-Уэлс — хоць да гэтага яна заканчвала ўсе матчы са жніўня 2022-га.

Аказалася, што да трэцяга сэта ўсё ж такі падзейнічалі таблеткі, якія Кока атрымала падчас медыцынскага перапынку. І яна выйграла трэці сэт 6:1.

«Раніцай усё было нармальна. Ноччу лавіла дзіўныя адчуванні: трывога, нервы — я прыняла мелатанін і заснула. Я наогул з цяжкасцю разумею, калі штосьці з арганізмам адбываецца, звычайна нікому нічога не кажу — хоць тут дакладна трэба было абмеркаваць з фізіятэрапеўтам, — распавяла Гаўф прыкладна праз гадзіну пасля. — У нейкі момант матча адчувала, што я зараз проста ўпаду. Па ходзе нейкага розыгрышу здавалася, што мяне званітуе проста падчас гульні. Відавочна, што ходзіць нейкі вірус, дакладна не ў мяне адной праблемы з жыватом. Плюс, здаецца, у горадзе гуляе вірус — адсюль усё і ідзе, думаю».

Дагэтуль Іга Свёнтак не змагла дагуляць матч з Эн Лі: яе да трэцяй партыі, наадварот, накрыла мацней. Пры 0:3 яна ўжо апатычна пайшла да сеткі проста па ходзе гейма на сваёй падачы.

«У мяне вірус, гуляць было наогул жудасна, — расказала Свёнтэк пазней. — Гэты вірус ходзіць тут паміж гульцамі, можа і недзе яшчэ. У мяне зусім не было энергіі, проста на нулі. Сімптомы — не зусім тое, пра што вам варта ведаць. Я не магла нават піць, бо адчувала сябе ўжо запоўненай».

У жаночай сетцы дакладна ад віруса пацярпелі топы (яшчэ чэмпіёнка мінулагодняга Australian Open Мэдысан Кіз), у мужчынскай выкошвае пакуль не на такім узроўні — але прыклады таксама ёсць.

Марын Чыліч яшчэ ў пятніцу не выйшаў гуляць з Жаао Фансекам другі круг, хоць за дзень да гэтага зрабіў камбэк у першым супраць Зізу Бергса.

Карэнтэн Мутэ пасля суботняй паразы ў двух сэтах ад Даніэля Мерыды папрасіў прабачэння ў Instagram перад заўзятарамі і патлумачыў дрэнную гульню тым, што два дні пакутуе ад віруса.

Каментары

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску8

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць