Дактары падмаскоўнага Пушкіна дапамаглі маладому чалавеку, які атрымаў рэдкую і небяспечную траўму пасля таго, як заціснуў нос падчас чхання, паведамляе расійскае Мінздароўя.

Калі хлопцу захацелася чхнуць, ён закрыў нос пальцамі, каб зрабіць гэта бязгучна. Пасля чаго пачуў хруст у вобласці горла, неўзабаве з’явіўся ацёк шыі. Пры націсканні шыя адчувалася як «плёнка з бурбалкамі», што звычайна сведчыць пра наяўнасць паветра пад скурай.
У выніку абследавання ў хлопца выявілі пералом храстковай часткі гартані і эмфізэму. Дактары патлумачылі, што праз разрыў злучэння паміж храсткамі гартані і кольцамі трахеі паветра з лёгкіх трапіла ў тканкі шыі.
Пацыент правёў у бальніцы каля тыдня, пасля яму прызначылі гарманальную тэрапію і антыбіётыкі. Таксама хлопцу забаранілі кашляць і чхаць у перыяд лячэння.
Медыкі папярэджваюць, што спрабаваць «утрымліваць» чханне, заціскаючы нос або рот, небяспечна. Гэта можа прывесці да траўмаў носа, вушэй, сасудаў вачэй, а таксама да галаўнога болю. Рэкамендуецца чхаць свабодна, найлепш у згін локця.
Беларусь ужо не толькі пра палітвязняў. З чым Святлана Ціханоўская паехала на адзін з галоўных форумаў па бяспецы ў ЗША і што там рабіў Сяргей Ціханоўскі
Каментары